Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усе затрыманыя пад час адзначэньня Дня салідарнасьці адпушчаныя


Любоў Лунёва, Менск Учора пад час флэш-мобаў у Менску, Салігорску, Гомлі было затрымана каля трох дзясяткаў чалавек. Усіх іх адпусьцілі без складаньня пратаколаў.

Апошняй была затрыманая Наста Палажанка ля пад’езду свайго дома, міліцыянты патрабавалі, каб яна прызналася, што павесіла расьцяжку “Свабоду палітвязьням!” на мосьце ва Ўруччы. Ёй пагражалі, што будуць трымаць да раніцы, казалі, што яе чакае лёс Дашкевіча, але вымушаныя былі адпусьціць.

Пад час затрыманьня ў Салігорску быў моцна зьбіты адзін удзельнік акцыі, міліцыянты павалілі яго на зямлю і, як сьцьвярджаюць відавочцы, білі нагамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG