Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тыдзень у сьвеце ў фатаздымках: 8 - 14 кастрычніка


Радыё Свабода Міжнародныі падзеі ў фатаздымках карэспандэнтаў Радыё Свабода.


8 кастрычніка. Прэм''ер-міністры Кітаю Вэн Жабаа і Японіі Шынза Абэ на сустрэчы ў Пэкіне.


8 кастрычніка. Дэманстрацыя ў Маскве пасьля забойства журналісткі Ганны Паліткоўскай.


8 кастрычніка. Кветкі перад домам забітай журналісткі Г.Паліткоўскай.


9 кастрычніка. У часе працы "Форуму 2000" ў Празе


9 кастрычніка. Ірына Хакамада і Браніслаў Герэмэк на "Форуме 2000", Прага.


9 кастрычніка. Аляксандар Мілінкевіч дае інтэрвію Радыё Свабода ў часе свайго знаходжаньня на "Форуме 2000" ў Празе.


9 кастрычніка. Паўднёвакарэйцы пратэстуюць супраць ядзерных выпрабаваньняў, праведзеных Паўночнай Карэяй, Сэул.


9 кастрычніка. Новы прэзыдэнт Эстоніі Томас Хэндрык Ільвэс падчас прамовы ў эстонскім парлямэнце, Талін.


10 кастрычніка. Акцыя пратэсту падчас візыту прэзыдэнта Расеі У.Пуціна ў Нямеччыну (на плякаце надпіс: "Спадар прэзыдэнт, вы нясеце сьмерць у Чачню"), Дрэздэн.


10 кастрычніка. Іранцы пратэстуюць перад дацкай амбасадай у Тэгеране супраць абразаў прарока Мухамада дацкім тэлебачаньнем.


10 кастрычніка. Прэзыдэнт Расеі У.Пуцін і канцлер Нямеччыны А.Мэркель падчас сустрэчы ў Дрэздэне.


10 кастрычніка. Разьвітаньне з Ганнай Паліткоўскай на Траекураўскіх могілках, Масква.


11 кастрычніка. Актывісты баварскай партыі зялёных трымаюць у руках партрэты забітай журналісткі Г.Паліткоўскай падчас візыту У.Пуціна ў Нямеччыну, Мюнхен.


11 кастрычніка. Мітынг за свабоду слова ў Кыргызстане, Бішкек.


11 кастрычніка. Ягоная сьвятасьць Далай-лама ў часе працы "Форуму 2000", Прага.


11 кастрычніка. Пажарнікі аглядаюць месца катастрофы прыватнага самалёта, Нью-Ёрк.


12 кастрычніка. Турэцкі пісьменьнік Архан Памук, сёлетні ляўрэат Нобэлеўскай прэміі за літаратуру.


12 кастрычніка. Туркі пратэстуюць перад францускай амбасадай у Стамбуле супраць францускага закону, які забараняе адмаўленьне турэцкага генацыду армянаў.


12 кастрычніка. Дэманстрацыя крымскіх камуністаў супраць НАТО, Сымфэропаль.


13 кастрычніка. У гадавіну вайсковых дзеяньняў у Нальчыку сваячкі забітых і арыштаваных патрабуюць справядлівасьці ад уладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG