Магілёўскія гарадзкія ўлады дазволілі правядзеньне пікетаў і мітынгу каля гарадзкога Дома культуры, які ў народзе называюць "магілёўскі Бангалёр". Арганізатары акцый, магілёўскія філіі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада", Аб’яднанай Грамадзянскай партыі і Партыі камуністаў Беларусі мусілі заплаціць 250 тысяч рублёў – менавіта столькі апазыцыянэрам каштавалі паслугі міліцыі, мэдьщыны, жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
Пікетаваньне і мітынг у другой палове дня прайшлі пад пільным наглядам міліцыі і невядомых у цывільным. Напярэдадні мітынгу на ўскрайку Магілёва затрымалі намесьніка старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Ігара Шынкарыка і сябра рады Анатоля Паўлава. Міліцыянты зацікавіліся партыйнымі сьцягамі і запатрабавалі ад кіроўцаў дакумэнты, якія правяралі да заканчэньня мітынгу.
Тым часам перад магілёўцамі выступілі Анатоль Ляўковіч, Аляксей Кароль, Сяргей Калякін ды іншыя вядомыя палітыкі, Ірына Казуліна, мясцовыя дэмакраты і рок-музьканты. Актывісты моладзевых арганізацый хадзілі паміж удзельнікамі і прапаноўвалі падпісацца за вызваленьне Казуліна альбо накіраваць допіс яму ў пастарунак.
Адметна прагучала назва акцый – "Напішы ліст Казуліну". Яна скончылася традыцыйна – прынялі рэзалюцыю з асуджэньнем злачынстваў рэжыму. Паводле аднаго з арганізатараў, лідэра мясцовых сацыял-дэмакратаў Юрася Новікава, такія мерапрыемствы трэба праводзіць сыстэматычна, каб вэртыкаль ня думала, што народ згаджаецца з дэспатызмам уладаў.