Дагэтуль меркавалася, што новым амбасадарам у Менску будзе Антанас Валёніс, былы міністар замежных справаў Літвы. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва БНС, літоўскае МЗС вырашыла не прасіць агрэмана кандыдатуры А.Валёніса, паколькі прадбачыць адмоўны адказ і не жадае абвастраць дачыненьні з суседняй краінай.
У Літве памятаюць, што Беларуская дзяржаўная тэлевізія абвінаваціла Антанаса Валёніса, тагачаснага міністра замежных справаў Літвы, у тым, што ён нібыта арганізоўваў масавыя пратэсты супраць парушэньняў у часе прэзыдэнцкіх выбараў у сакавіку.
Пасьля зьмены ўраду ў Літве ён пакінуў пасаду кіраўніка дыпляматычнага ведамства і вярнуўся ў Сойм, цяпер ён парлямэнтар, уваходзіць у Сойме ў фракцыю сацыял-лібералаў. У сярэдзіне верасьня парлямэнцкі камітэт замежных справаў Літвы пацьвердзіў кандыдатуру А.Валёніса на пасаду амбасадара ў Беларусі.
Тады сам А.Валёніс казаў, што спадзяецца на хуткі адказ зь Беларусі адносна яго кандыдатуры і тлумачыў, што калі краіна ня згодная прыняць прапанаванага дыплямата, яна марудзіць зь перасылкай ліста са згодай на яго кандыдатуру, які завецца агрэман, і гэта ў дыпляматаў расцэньваецца як адмова.
У Літве амбасадараў прызначае і вызваляе з пасады прэзыдэнт краіны паводле прапановы ўраду і пры пацьверджаньні кандыдатуры парлямэнцкім камітэтам замежных справаў.