Першы этап выбарчай кампаніі -- вылучэньне кандыдатаў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў. Вядомы знаўца выбарчага заканадаўства Міхаіл Пліска гаворыць: папярэдні досьвед падказвае -- улады заўжды знаходзяць нейкія прычыны, каб адмовіць прадстаўнікам дэмакратычных сілаў:
(Пліска: ) "Канешне, сьпяшацца трэба. Бо фармальна, чым раней аднясеш паперы, тым вышэй шанцы. Але ж насамрэч, я думаю, што камісіі гэтыя ўжо сфармаваныя, адпаведныя сьпісы ёсьць. І таму ці ты аднясеш паперы сёньня, ці прыкладам, 17 кастрычніка, гэта ні на што не паўплывае. Таму галоўнае -- падаць".
Такі ж самы настрой і ў асяродку апазыцыйных палітычных партыяў. Прыкладам, кіраўнік гомельскай гарадзкой арганізацыі АГП Андрэй Толчын цьвердзіць:
(Толчын: ) "У гэтую суботу ў нас пасяджэньне дэмакратычнай кааліцыі, і мы на ім будзем высьвятляць, калі гэта зробім і хто пэрсанальна пойдзе. У нас ёсьць плян працы і канцэпцыя. Мы працуем супольна ўсёй кааліцыяй, у якую ўвайшла і казулінская партыя".
Партыя камуністаў Беларуская на папярэдніх мясцовых выбарах мела сваіх прадстаўнікоў у выбарчых камісіях больш за іншыя апазыцыйныя сілы. Сакратар ЦК ПКБ Валеры Ўхналёў гаворыць, што першы этап выбарчай кампаніі ў іх ужо пачаўся, ў бліжэйшыя выходныя пройдуць партыйныя пленумы, сходы:
(Ухналёў: ) "Асноўная маса дакумэнтаў пойдзе ў выканкамы пасьля суботы і нядзелі, у панядзелак мы здаём іх. Бо ведаем, што нам пасьля скажуць: спазьніліся, ужо ўсё вырашана. Таму панядзелак -- апошні дзень для таго, каб аддаць неабходныя дакумэнты".