Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацькоў маладафронтаўца Івана Шылы аштрафавалі на 93 000 рублёў


Любоў Лунёва, Менск Бацькоў рэгіянальнага актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Івана Шылы аштрафавалі на 93 000 рублёў. Іх сына затрымалі салігорскія міліцыянты за распаўсюд налепак.

Камісія Салігорскага выканкаму вынесла пакараньне, не выслухаўшы бацькоў маладафронтаўца. Яны паведамілі, што позву на паседжаньне камісіі не атрымлівалі.

Бацька Івана Шылы павінен у двухтыднёвы тэрмін выплаціць штраф. Штраф памерам тры базавыя велічыні – максымальны памер пакараньня, які магла вынесьці камісія па справах непаўнагадовых.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG