Паводле старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, у выніку кансультацый будзе вызначана канфігурацыя ўдзельнікаў палітычнай кампаніі пад назовам “мясцовыя выбары”. “Аб’яўлена дата выбараў і гэта павінна паўплываць на тое, каб фармат стаў больш шырокі”, – заявіў А.Лябедзька.
(Лябедзька: ) “Мэты мы ставім вялікія, задачы складаныя. Мы прапануем правесьці і агляд нашых сіл. Трэба паглядзець, які наш унутраны патэнцыял. Пасьля прэзыдэнцкай кампаніі, на жаль, не было зроблена такога аналізу. Мясцовая кампанія дае мажлівасьць паглядзець на нашы ўнутраныя мажлівасьці. Калі мы здольныя выставіць 800-1000 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты, якія пойдуць з адным пасланьнем да людзей, якія будуць арганізоўваць агульнанацыянальны дыялёг з грамадзтвам, то гэта будзе вынік. Праца тысячы актывістаў цягам некалькіх месяцаў ня можа быць не заўважанай у грамадзтве”.
Сёньня ж адбудзецца паседжаньне Нацыянальнага камітэту аб’яднаных дэмсілаў. Будзе разгледжана пытаньне аб рэалізацыі рашэньняў віленскай канфэрэнцыі, якая разглядала пытаньні эфэктыўнасьці мэдыя-праектаў. Сярод іншага будзе вызначана тэматыка бліжэйшых “круглых” сталоў па выпрацоўцы канкрэтнай праграмы дзеяньняў аб’яднаных дэмсілаў.