Улады Паўночнай Карэі працягваюць выказваць задавальненьне з нагоды пасьпяховага выпрабаваньня ядзернай зброі.
“Я вельмі ганаруся нашымі навукоўцамі і дасьледчыкамі, якія правялі вельмі, вельмі пасьпяховае ядзернае падземнае выпрабаваньне”, - заявіў у панядзелак журналістам у Нью-Ёрку паўночнакарэйскі амбасадар пры ААН Пак Гіл Ён.
Аднак у ААН аптымізму амбасадара не падзяляюць.
Дзяржавы, што ўваходзяць у Раду Бясьпекі адназначна асудзілі крок Пхэньяну - паўстала пытаньне, як спыніць Паўночную Карэю. Кензо Ашыма, пасол Японіі пры ААН, які ў гэтым месяцы выконвае абавязкі старшыні Рады Бясьпекі заявіў, што “сябры Рады пагадзіліся, што адказ на ядзерныя выпрабаваньні Паўночнай Карэі будзе хуткім, зразумелым і што ён будзе прадугледжваць канкрэтныя захады”.
ЗША накіравалі ў Раду Бясьпекі праект рэзалюцыі, у якой прапаноўваецца ўвесьці санкцыі супраць Пхэньяну на падставе сёмага артыкулу статуту Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які дае ААН права выкарыстоўваць усе даступныя сродкі, у тым ліку і сілу, каб выканаць волю дзяржаваў-чальцоў ААН. Праект прадугледжвае поўнае спыненьне гандлю з Паўночнай Карэяй, каб пазбавіць Пхэньян магчымасьці атрымаць кампанэнты, неабходныя для вытворчасьці ядзернай зброі.
Экспэрты лічаць, што Расея і Кітай, які зьяўляецца буйнейшым гандлёвым партнэрам Паўночнай Карэі, хутчэй, не падтрымаюць амэрыканскага праекту, бо, паводле іх, гэта выкліча дэстабілізацыю ў рэгіёне і таму выхад з крызісу трэба шукаць дыпляматычнымі мэтадамі. Пра гэта гавораць і прадстаўнікі Масквы і Пэкіну.
Калі браць пад увагу колькасьць радыёактыўных матэрыялаў, якія можа мець Паўночная Карэя, дык з гэтых матэрыялаў можна зрабіць ад 4 да 13 баегаловак, але гэтых лічбаў ніхто ня можа пацьвердзіць. Праблема яшчэ і ў тым, што экспэрты сумняюцца ў тым, што Пхэньян валодае дастатковай тэхналёгіяй, каб мець магчымасьць накіраваць ракеты дакладна на вызначаную цэль. У 1998 годзе Паўночная Карэя шакавала ўвесь сьвет, выпусьціўшы балістычную ракету, якая замест карэйскай тэрыторыі ўпала ў Ціхім Акіяне каля Японіі.