Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясцовыя выбары адбудуцца 14 студзеня (абноўлены)


паводле БелаПАН Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў пройдуць па новым выбарчым заканадаўстве. Адпаведныя зьмены пачалі дзейнічаць ад 10 кастрычніка, у адзін дзень з падпісаньнем прэзыдэнтам указа аб прызначэньні мясцовых выбараў на 14 студзеня 2007 года. Выбарчая кампанія будзе каштаваць падаткаплатнікам 28,5 мільярда рублёў.

Зьмяняецца парадак правядзеньня сустрэчаў кандыдатаў з выбарцамі. З гэтага часу сходы, якія ладзяцца па-за памяшканьнямі, мэтай якіх зьяўляецца агітацыя, будуць аднесены да кампетэнцыі закона "Аб масавых мерапрыемствах". Для арганізацыі сустрэчаў з выбарцамі кандыдату неабходна будзе атрымаць дазвол мясцовай выканаўчай і распарадчай улады. Разглядаць заяўкі кандыдатаў на правядзеньне сустрэчаў з выбарцамі яны абавязаны не пазьней як за тры дні з моманту іх падачы. Сустрэчы з выбарцамі могуць адбывацца толькі ў адмыслова адведзеных месцах.

Закон забараяе вырабляць друкаваную агітацыйнай прадукцыі за межамі Беларусі.

Закон пашырае кола суб''ектаў, якія могуць быць пакараныя за парушэньне выбарчага заканадаўства. Апрача кандыдатаў у на прэзідэнта і дэпутатаў з выбараў могуць быць зняты і асобы, якія вылучаюцца кандыдатамі. Прыцягненьне ўдзельнікамі выбарчага працэсу замежнай дапамогі таксама будзе карацца скасаваньнем рэгістрацыі.

Законам з 10 да 5 дзён да выбараў скарачаецца тэрмін забароны на публікацыю ў СМІ апытаньняў грамадскай думкі.

Апрача таго, Выбарчы кодэкс і закон "Аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь" прыводзяцца ў адпаведнасць з новай рэдакцыяй Канстытуцыі. З іх выключаюцца палажэнні, што абмяжоўваюць двума тэрмінамі магчымасць займання пасады прэзідэнта адной і той жа асобай.

У частцы правядзення мясцовых рэферэндумаў законапраектам забаронена выносіць на іх пытанні, урэгуляваныя заканадаўствам.

Выбары адрозна ад усіх папярэдніх пройдуць толькі ў адзін тур. Гэта значыць, што дэпутатам адразу стане той кандыдат, які набярэ ў сваёй акрузе найбольшую колькасьць галасоў. Раней для перамогі ў першым туры патрэбна было мець так званую абсалютную большасьць, гэта значыць атрымаць падтрымку паловы выбаршчыкаў плюс адзін голас.

Правядзеньне мясцовых выбараў у адзін тур дазволіць скараціць перыяд сацыяльна-палітычнай напружанасьці ў грамадстве. Пра гэта ў інтэрв''ю БелаПАН заявіў сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Мікалай Лазавік.

"Любая выбарчая кампанія адцягвае выбаршчыкаў ад паўсядзённых сацыяльна-эканамічных праблемаў, уцягвае ў палітычную барацьбу і часам гэтая палітычная кампанія нэгатыўна адбіваецца на вырашэньні іншых сацыяльна-эканамічных пытаньняў. Таму скарачэньне гэтага пэрыяду будзе садзейнічаць захаваньню сацыяльна-палітычнай стабільнасьці ў грамадзтве,” — сказаў М.Лазавік.

На думку сакратара Цэнтрвыбаркама, правядзеньне выбараў у адзін тур дазволіць таксама хутка сфармаваць правамоцныя мясцовыя саветы, спросьціць працу арганізатараў выбараў і скароціць бюджэтныя выдаткі.

"Выбары дастаткова затратная кампанія, і скарачэньне фінансавых выдаткаў заўсёды вітаецца і кіраўніцтвам дзяржавы, і самімі падаткаплатнікамі," — зазначыў М.Лазавік.

Ён падкрэсліў, што ЦВК цалкам гатова да правядзення выбарчай кампаніі. Больш таго, Цэнтральнай камісіяй былі падрыхтаваны два камплекты дакумэнтаў — на выпадак прыняцьця паправак у Выбарчы кодэкс і на выпадак правядзення выбараў у два туры.

Як зазначыў М.Лазавік, правядзенне кампаніі па мажарытарнай выбарчай сыстэме адноснай большасці не створыць цяжкасьцей для выбарчых камісій. "У цэлым можна сказаць, што кардынальных зьменаў у арганізацыі выбараў не чакаецца, паколькі ўнесеныя ў заканадаўства навацыі ня носяць рэвалюцыйнага характару", — падкрэсьліў М.Лазавік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG