Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ствараць прафсаюзныя структуры стане лягчэй


Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка сваім указам скасаваў палажэньні Дэкрэту №2 ад 26 студзеня 1999 года аб рэгістрацыйным прынцыпе дзейнасьці прафсаюзных арганізацый і ўхваліў праект новага закону аб прафсаюзах, які прадугледжвае заяўны прынцып іх дзейнасьці.

Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук зазначыў, што ў незалежных прафсаюзах са стрыманым аптымізмам успрынялі гэтую вестку, паколькі, калі новы закон будзе прыняты ў такім выглядзе, ствараць новыя прафсаюзныя арганізацыі стане лягчэй.

(Ярашук: ) “Мы лічым гэта сваёй перамогай, таму што мы ўвесь час змагаліся ўсе гэтыя гады за аднаўленьне сваіх правоў”.

Такім чынам беларускія ўлады выказалі гатоўнасьць выканаць першы пункт рэкамэндацый Міжнароднай арганізацыі працы дзеля выкананьня правоў прафсаюзаў па выніках сваёй місіі ў Беларусь 2004 года. У сувязі з невыкананьнем гэтых рэкамэндацый урадам Беларусі Эўракамісія сёлета распачала працэдуру выдаленьня Беларусі з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў у гандлі з Эўразьвязам, што можа каштаваць Беларусі некалькі соцень мільёнаў эўра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG