“Гэтае забойства, піша брытанская газэта “The Times”, моцна ўдарыла па рэпутацыі Расеі. Выданьне адзначае, што “Ганна Паліткоўская была бясстрашным крытыкам прэзыдэнта Расеі і летапісцам лютасьцяў, ажыцьцёўленых у часе доўгай вайны Расеі ў сэпаратысцкай Чачэніі. Адзін з гэтых інтарэсаў, магчыма, і каштаваў ёй жыцьця”.
Газэты зьвяртаюць увагу на атмасфэру, у якой працуюць журналісты ў Расеі. Паводле рэдакцыйнага артыкула “Washington Post”, “Ганна Паліткоўская ведала, што ў пуцінскай Расеі небясьпечна быць сумленным журналістам. Бо пры дапамозе лісьлівасьці і запужваньня Пуцін паступова аднавіў у сваёй краіне аўтарытарызм. Але 48-гадовая Паліткоўская, маці дваіх дзяцей, так і не здалася.”
Амэрыканская “The Wall Street Journal” піша, што забойствам Ганны Паліткоўскай “Масква яшчэ болей замацавала за сабой рэпутацыю ўсясьветнай сталіцы палітычна матываваных забойстваў вядомых людзей, якія звычайна так і застаюцца нераскрытымі.”
“Washington Post” пагаджаецца, што, “хутчэй за ўсё забойца Ганны Паліткоўскай ня будзе знойдзены. Аднак, і без усялякага расьсьледаваньня зразумела, хто вінаваты ў гэтых сьмерцях: вінаватая атмасфэра лютасьці, якая ўсталявалася пры Пуціне. Былы афіцэр КДБ, ён атрымаў у спадчыну недасканалую дэмакратыю і пачаў сыстэматычна зьнішчаць яе інстытуты. Самай важнай якасьцю зрабілася ляяльнасьць Пуціну, а любы апанэнт лічыцца ворагам, і яго трэба збанкрутаваць, ці пасадзіць у турму, калі ня горш. Адначасна квітнее нацыяналізм, не адчуваючы супрацьдзеяньня.”
“Washington Post” падкрэсьлівае, што “такі ж падыход характэрны і для зьнешняй палітыкі. Незалежная Грузія, на думку Пуціна, ня выявіла дастатковай ляяльнасьці – яна хоча быць дэмакратычнай краінай і падтрымліваць нармалёвыя стасункі з Захадам. Таму цар пачаў кампанію ў запужваньні гэтай краіны і сотняў тысячаў этнічных грузінаў, якія жывуць у Расеі. “Washington Post” піша, што на тле карысьлівасьці, якую выяўляе Захад да Расеі, мужнасьць невялікіх краінаў, такіх як Грузія, і адзінокіх герояў, такіх як Ганна Паліткоўская, бачна яшчэ лепш.”
Забойства Паліткоўскай, на думку экс-чэмпіёна сьвету ў шахматах Гары Каспарава “нельга ўспрымаць па-за агульным кантэкстам апошніх падзеяў у Расеі”. Ягоны артыкул надрукавала “The Wall Street Journal”. Каспараў робіць наступную выснову: “Няма сэнсу гадаць, хто замовіў забойства Ганны Паліткоўскай. Гэта -- сыстэма, якая спрыяла ажыцьцяўленьню гэтага злачынства. Гэта – лёгіка, якая стварыла кан’юнктуру, пры якой яно стала палітычна карысным для тых, хто ва ўладзе. Гэта – сапраўдны твар пуцінскай Расеі… Забойствам Ганны Паліткоўскай сілы, якія ўвасабляюць у Расеі карупцыю і рэпрэсіі, выразна даюць зразумець усім: каб застацца ва ўладзе, яны ні перад чым ня спыняцца.”