Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адбыўся флэш-моб "Дашлі ліст Дашкевічу і Красоўскаму" (фота)


Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў Менску адбылася акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі Зьмітром Дашкевічам і Паўлам Красоўскім. Некалькі чалавек прыйшлі да будынку Галоўнага паштамту, каб адтуль даслаць ліст Дашкевічу і Красоўскаму. Паколькі каля будынку Галоўнага паштамту стаяла некалькі чалавек зь міліцыі Цэнтральнага раёну, а таксама рота байцоў спэцназу міліцыі, моладзь хутка разышлася.

Некалькі чалавек кінулі лісты ў паштовыя скрыні, але іх адразу папярэдзілі, што яны будуць затрыманыя.

Плянавалася, што да паштовай скрыні будзе стаяць чарга да ста чалавек. Юнакі патлумачылі, што ня хочуць зараз, на пачатку навучальнага году, трапляць у міліцыю. Яны паведамілі, што будуць штодня ладзіць такія акцыі пад назвай "Дашлі ліст Зьмітру Дашкевічу і Паўлу Красоўскаму".


Будынак Галоўнага паштамту ачапілі.


Спэцназаўцы ў цывільным.


Удзельнікі флэшмобу, якія кінулі ў скрыню свае лісты З.Дашкевічу і П.Красоўскаму
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG