Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як ставяцца да расейска-грузінскага канфлікту ў шэрагу постсавецкіх краін?


Радыё Свабода Сярод тых, хто найбольш заклапочаны паводзінамі асеі – партнэры Грузіі па міждзяржаўнаму блёку ГУАМ – Малдова і Ўкраіна.

Дэпутат ад прапрэзыдэнцкай фракцыі “Наша Ўкраіна”, былы міністар замежных справаў Генадзь Удавенка лічыць, што Расея імкнецца аднавіць свой уплыў на постсавецкай прасторы і наўмысна робіць крокі па падрыву сувэрэнітэту дзяржаваў СНД. Малдова ў сакавіку ўжо зьведала расейскія эканамічныя санкцыі, калі Масква забараніла экспарт малдоўскага віна ды іншай сельскагаспадарчай прадукцыі.

У Азэрбайджане, яшчэ адной дзяржаве блёку ГУАМ, якая імкнецца падтрымліваць добрыя адносіны і з Расеяй, і з Захадам, мяркуюць, што Баку паспрабуе запоўніць той вакуўм, які стварыла Масква. Грузіны могуць дастаўляць больш сваіх тавараў у Азэрбайджан, які будзе прадаваць іх у Расеі.

Армэнія, пасьля ўсталяваньня расейскай транспартнай блякады з Грузіяй, зараз вымушаная знаходзіць новыя шляхі дастаўкі сваіх прадуктаў у Расею. Многія армянскія бізнэсмэны ўжо зьведваюць пэўныя страты, паколькі іхнія грузы былі спыненыя на грузінска-расейскай мяжы. У гэтай сувязі можна чакаць, што армяне будуць больш выкарыстоўваць грузінскія і ўкраінскія парты на Чорным моры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG