Дэпутат з вялікім парлямэнцкім стажам Віктар Кучынскі лічыць, што беларуска-расёйскія дачыненьні цяпер не найлепшыя:
(Кучынскі: ) “Тое, што ў пэўнай ступені мы маем супярэчнасьці ў міждзяржаўных дачыненьнях, гэта — факт. І гэта ярка выявілася падчас прэсавай канфэрэнцыі, якую праводзіў прэзыдэнт нашай краіны. Існуюць пэўныя праблемы ў эканамічнай сфэры, і калі па часе яны ня вырашацца за круглым сталом, праз, як мы кажам, мірныя перамовы, дык гэта, безумоўна, адаб’ецца на жыцьці. Цэны на газ, якія прапануе “Газпром”, для нашай эканомікі цяжкія — а, можа, нават і непад’ёмныя.
Я падтрымліваю нашага прэзыдэнта ў тым, як ён абараняе эканамічныя інтарэсы Беларусі. Іншая рэч, што гэтыя праблемы трэба было прадбачыць загадзя, і адпаведна рыхтавацца. Мабыць, урад і прэзыдэнт, займаючы такую прынцыповую пазыцыю, гатовыя да тых узрушэньняў, якія могуць адбыцца.
Аднак калі даваць агульную ацэнку беларуска-расейскім дачыненьням, я не магу сказаць, што яны дасягнулі той канфрантацыі, якая можа перайсьці ў іншыя формы. Хутчэй за ўсё, такога ня будзе. Але трэба рэальна ацэньваць сытуацыю”.
Дэпутат Аляксандар Сьвірыд цьвердзіць, што ён ня бачыць падставаў для такіх заяваў:
(Свірыд: ) “Я амаль не валодаю гэтай інфармацыяй, але лічу, што прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі — шаноўны прэзыдэнт вялікай дзяржавы — ня мог казаць, што дачыненьні зь Беларусьсю зьяўляюцца крытычнымі. На мой погляд, няма ніякіх падставаў так заяўляць”.
Старшыня камісіі ў міжнародных справах і сувязях з СНД Вадзім Папоў спасылаецца на тое, што пакуль нічога ня чуў пра словы Пуціна:
(Папоў: ) “Ня чуў я гэтага выказваньня Бабурына. Калі сапраўды такое выказваньне было, дык гэта, магчыма, нейкі адказ на тую прэсавую канфэрэнцыю, якая адбылася ў кіраўніка нашай дзяржавы”.