Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разгляд пазову мінюсту да ПКБ прыпынены


Радыё Свабода Вярхоўны суд прыпыніў разгляд пазову міністэрства юстыцыі аб прыпыненьні дзейнасьці Партыі камуністаў Беларускай. Разгляд пазову адкладзены да разгляду скаргі партыі на папярэджаньне мінюсту.

Міністэрства вынесла папярэджаньне ПКБ за непрадастаўленьне поўнага сьпісу сябраў партыі. Кампартыя лічыць гэтае патрабаваньне незаконным, яна адмовілася падаваць у мінюст поўныя сьпісы партыйцаў і зьвярнулася са скаргай у Вярхоўны суд, каб той вызначыў ступень законнасьці дзеяньняў міністэрства.

Мінюст, у сваю чаргу, накіраваў у Вярхоўны суд пазоў аб прыпыненьні дзейнасьці партыі за тое ж парушэньне. Вярхоўны суд вызначыў, што спачатку ён разгледзіць зварот камуністаў, а ўжо потым пазоў мінюсту.

Пасьля атрыманьня папярэджаньня кіраўнік партыі Сяргей Калякін тлумачыў, што калі Вярхоўны суд прызнае патрабаваньне міністэрства законным, партыя падасьць у мінюст поўны сьпіс сваіх членаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG