Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Ломаць стаў старшынём Камітэту дзяржкантролю


Паводле БелаПАН Аляксандар Лукашэнка сваім указам прызначыў старшынём Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі Зянона Ломаця, вызваліўшы яго ад пасады памочніка прэзыдэнта — галоўнага інспэктара па Віцебскай вобласці. Пра гэта паведаміла прэсавая служба кіраўніка дзяржавы.

Нагадаем, што пасада старшыні Камітэту дзяржкантролю заставалася вакантнай з 13 красавіка 2006 году, калі кіраўнік гэтага ведамства Анатоль Тозік быў прызначаны амбасадарам Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

За савецкім часам Зянон Ломаць быў першым сакратаром Слуцкага гаркаму КПСС, працаваў у Вярхоўным Савеце БССР і СССР. Пасьля працы памочнікам прэзыдэнта — галоўным інспэктарам па Гомельскай вобласці ў 2003 годзе быў прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня. З канца 2003 году і да сёньняшняга дня З.Ломаць працаваў памочнікам прэзыдэнта — галоўным інспэктарам па Віцебскай вобласці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG