На борце авіялайнэра Боінг-737, які ляцеў з альбанскай сталіцы Тыраны ў Стамбул, знаходзяцца 107 пасажыраў. Самалёт захапілі двое турэцкіх грамадзянаў на знак пратэсту супраць меркаванага візыту Папы Бэнэдыкта 16-га ў Турэччыну. Паводле паведамленьняў прадстаўнікоў грамадзянскай авіяцыі Італіі, захопнікі патрабуюць сустрэчы з італьянскім афіцыйнымі асобамі, каб перадаць пэтыцыю пантыфіку. Таксама перадаецца, што захопнікі няўзброеныя і паводзяць сябе неагрэсыўна. Выглядае, што яны хочуць вызваліць пасажыраў.
Радыё Свабода Турэцкі пасажырскі самалёт, захоплены ў грэцкай паветранай прасторы, спачатку ў суправаджэньні турэцкага, а затым італьянскага эскорту зьнішчальнікаў, прызямліўся на лётнішчы італьянскага гораду Брындзізі.
Самае папулярнае
1