(Кабета: ) “Я лічу, што гэта няправільна. Што там у іх такое выйшла, не магу адказаць”.
(Маладая кабета: ) “У гэтай сытуацыі, як Расея, так і Грузія павялі сябе ня вельмі адэкватна. Грузія павінна была выслаць цягам 24 гадзінаў гэтых афіцэраў, калі іх ужо ў нечым западозрылі. А Расея не павінна нагнятаць вайсковай гістэрыі, якая нагадвае час халоднай вайны”.
(Студэнт: ) “Катэгарычна супраць блякады”.
(Мужчына: ) “Яны ня маюць рацыі, канечне. Расея — гэта Расея, а Грузія ёсьць Грузія”.
(Хлапец: ) “Нармалёва ўспрымаю. Я паважаю Расею”.
(Мужчына: ) “У Грузіі ўжо былі ў свой час расейскія сапэрныя лапаткі, а цяпер учыненая блякада. Расея заўсёды ставілася так да сваіх “малодшых братоў”, так яна будзе ставіцца й да Беларусі”.
(Студэнт: ) “У Расеі свая палітыка. Нам што да яе? Важна, каб нам было добра”.
(Малады мужчына: ) “Грузінскі прэзыдэнт абсалютна няправільна ставіцца да Расеі”.
(Мужчына: ) “Правільна зрабіла Расея. Грузіны паводзяць сябе задзірліва ў дачыненьні Расеі, правакуюць яе на скандал, хаця вялікага скандалу, я лічу, ня будзе. Мяркую, што Расея магла б яшчэ больш крута паступіць адносна Грузіі”.
(Мужчына: ) “Транспартная блякада Грузіі, якую ўчыніла Расея, гэта і папярэджаньне Беларусі. Расейская дыпляматыя заўсёды прымяняла дубіну, там дзе патрэбныя былі перамовы”.
(Пэнсіянэр: ) “Расея ня можа навязваць камусьці сваёй волі. Відаць, ёй выгадна паўплываць на Грузію, каб тая плясала пад Расею”.
(Малады мужчына: ) “У мяне адмоўнае стаўленьне. Рэч у тым, што Расея мае імпэрскія амбіцыі. І тут відавочна, што яна імкнецца нейкім чынам задушыць Грузію”.