Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вацлаў Гавэл: Эўразьвяз меў бы скончыцца прыёмам Беларусі і Ўкраіны


Радыё Свабода, Прага У сваім нядзельным інтэрвію чэскаму тэлебачаньню, сярод іншага , Вацлаў Гавэл адказваў і на пытаньні адносна будучыні Эўразьвязу. На думку экспрэзідэнта Чэхіі, перш за ўсё неабходна вызначыць цывілізацыйную мяжу, на якой пашырэньне завершыцца. Гавэл мяркуе, што гэта мяжа ляжыць паміж Расеяй і Беларусьсю.

(Карэспандэнт чэскага тэлебачаньня) : “ З эўрапейскай “дваццацьпяцёркі” неўзабаве стане “дваццацьсямёрка”, да Эўропы далучацца Баўгарыя і Румынія. Эўразьвяз, як мы маглі бачыць у мінулыя гады, не быў здольны на глыбейшыя, істотныя зьмены, уключаючы і зьмену эўрапейскай Канстытуцыі. Ці не маеце Вы перасьцярогі з раздрабленьня, ці нават распаду Эўрапейскага Зьвязу?”

(Вацлаў Гавэл:) “ Я такой перасьцярогі не маю. Але Эўразьвяз сам па сабе – унікальная садружнасьць. Упершыню ў гісторыі Эўропа так доўга жыве без вайны, і гэта ў значнай ступені дзякуючы аб’яднаўчаму працэсу. Мы вывозілі сусьветныя войны ў цэлы сьвет, цяпер маем шанец вывозіць натхненьне... А ўрэшце я лічу тэхнічнай справай, калі будзе прынятая эўрапейская Канстытуцыя – сёлета ці праз пяць ці шэсьць гадоў...

(Карэспандэнт:) “ ... Але дэ факта мы з вамі зьяўляемся сьведкамі размяльчэньня Эўропы. Заўважце, што і тыя, каго называюць эўраскептыкамі, раптам сталі выступаць за далейшае пашырэньне ЭЗ”.

(Гавэл: ) Яны за тое расшэньне , магчыма, таму, што хочуць бачыць Эўразьвяз бяззубым, бо, як будзе ён бясконца пашырацца, дык стане нейкай другой непатрэбнай ААН. А таму , як я кажу ў розных выступах, зьвяз мусіць вызначыцца ў сваіх каштоўнасьцях, якія вызнае і да якіх імкнецца, вызначыцца таксама , каго можа прыняць, а каго не, мусіць вызначыцца і геаграфічна. Але ЭЗ пакуль на гэта не мае з розных прычынаў жаданьня. Я ж паўтараю, што большасьць войнаў узьнікае з-за размазаных межаў.

Так, Расея, напрыклад, краіна, якая цягам стагодзьдзяў не ведае , дзе яна пачынаецца і дзе сканчаецца, і ад гэтага ўзьнікаюць бясконцыя праблемы. І паўтараць іх Эўразьвязу няварта. (Ён) мусіў быў заявіць, дзе пачынаецца і дзе сканчаецца...

Я мяркую, што балканскія краіны Сэрбія, Албанія аднойчы, калі б туды хацелі, калі б выканалі ўмовы, павінны да яго (ЭЗ) належаць, гэтаксама як Беларусь і Ўкраіна. Але на гэтым канец, далей пачынаецца іншае кола цывілізацыі, іншы сьвет, які павінен мець гарманічныя сувязі з гэтым сьветам. Гарманічным гэтае дачыненьне будзе толькі ў тым выпадку, калі будзе ясная мяжа, дзе адзін сьвет сканчаецца, а другі пачынаецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG