У першы ж дзень дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зьбіраюцца абмеркаваць папраўкі да Выбарчага кодэксу. У парадку дня гэтае пытаньне – пад нумарам 9.
Зьмены і дапаўненьні ў выбарчае заканадаўства ўнесеныя ў Палату ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы. Самае кідкае зь іх – адмена на мясцовых выбарах другога тура галасаваньня. На сёньняшні момант каб стаць дэпутатам патрэбна набраць ня менш за 50% плюс 1 голас выбаршчыкаў. Цяпер жа прапануецца, каб дэпутацкі мандат адразу атрымліваў кандыдат, які набірае больш за іншых галасоў у першым туры.
Дзейны цяпер Выбарчы кодэкс быў прыняты 11 лютага 2000 году. Зьмены ў яго ўносіліся двойчы – у 2000-м і 2003-м гадах. Міжнародныя экспэрты шмат разоў адзначалі недакладнасьць прапісаных у ім некаторых выбарчых працэдураў. Асабліва крытыкуюць Беларусь за практыку масавага датэрміновага галасаваньня.
Падрабязнасьці – пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.