(Мілінкевіч: )“Фінляндыя цяпер старшынюе ў Эўрапейскім Зьвязе, і такая ініцыятыва знаходзіцца ў яе руках. Упэўнены, што гэты візыт можа паспрыяць палітыцы Эўразьвязу ў адносінах да Беларусі й канкрэтызацыі гэтай палітыкі. Вельмі важна, каб яна была ўзгодненая зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі”.
Спадар Мілінкевіч меў сустрэчу з прэм’ерам Фінляндыі Маці Ванханэнам:
(Мілінкевіч: ) “Сустрэча з прэм’ер-міністрам была надзвычай важная. Гэта была нефармальная сустрэча, і галоўная яе тэма — што можа зрабіць Эўразьвяз для Беларусі ў сёньняшніх абставінах. Мы гаварылі пра традыцыйныя рэчы. Пра падтрымку мэдыяў, пра падтрымку грамадзянскай супольнасьці. І асноўны акцэнт быў зроблены на праблему незалежнасьці Беларусі.
Невядома, ці будзе рэфэрэндум, ці ня будзе. Але і эўрапейская супольнасьць і грамадзяне Беларусі павінны быць падрыхтаваныя да гэтага. І мы гаварылі пра небясьпеку і для Эўропы і для Беларусі магчымага рэфэрэндуму. Акрамя таго, абмяркоўваліся пытаньні санкцыяў. Эўропа, Злучаныя Штаты зьбіраюцца ўводзіць санкцыі. Мая пазыцыя цьвёрдая — эканамічыя санкцыі — не, палітычныя — так”.
На думку Аляксандра Мілінкевіча, эканамічныя санкцыі неэфэктыўныя, бо адаб’юцца на невінаватых людзях.
Лідэр беларускай апазыцыі таксама сустрэўся са сьпікерам фінскага парлямэнту Паава Ліпанэнам, шэрагам вядомых палітыкаў гэтай краіны й выступіў з дакладам пра сытуацыю ў Беларусі перад прадстаўнікамі экспэртнай супольнасьці. Аляксандар Мілінкевіч некалькі разоў выступіў на першым канале тэлебачаньня Фінляндыі. Пра ягоны візыт пісалі ўсе галоўныя фінскія газэты.