Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч сустрэўся з прэм’ерам Фінляндыі Маці Ванханэнам


Радыё Свабода Пасьля сустрэчы сёньня ў Хэльсынкі з кіраўніком фінскага ўраду лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі сказаў:

(Мілінкевіч: )“Я пачуў самае важнае — увага Эўропы да Беларусі павялічваецца. Фінскі бок выказаў падтрымку аб’яднаным дэмакратычным сілам у імкненьні да дэмакратычных пераменаў у Беларусі”.

“Мы знайшлі разуменьне ў пытаньні ўзмацненьня санкцыяў супраць службовых асобаў Беларусі, якія парушаюць выбарчае заканадаўства і ўцягнутыя ў рэпрэсіі супраць беларускага народу”, — гэтыя словы Аляксандра Мілінкевіча цытуе яго прэсавая служба.

Аляксандар Мілінкевіч размаўляў пра прысуд Аляксандру Казуліну з прэм’ерам Фінляндыі. Мілінкевіч сказаў, што дэмакратычныя сілы Беларусі будуць дамагацца вызваленьня Казуліна.

Сёньня лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў таксама мае выступіць з дакладам у Фінскім інстытуце замежнапалітычных дачыненьняў. Там ён выкладзе альтэрнатыўны погляд дэмакратычных сілаў Беларусі на эканамічнае і палітычнае разьвіцьцё краіны, а таксама на беларуска-расейскія дачыненьні.

Візыт Аляксандра Мілінкевіча ў Фінляндыю закончыцца 20 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG