Пра завяршэньне паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі днямі нагадалі экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін і былы старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Аляксандар Вайтовіч. Юрыдычныя аспэкты адстаўкі агучыў былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў. Усе салідарныя: паколькі тэрмін паўнамоцтваў Лукашэнкі пасьля выбараў 2001 году завяршаецца, да абраньня новага лідэра абавязкі кіраўніка краіны мусіць выконваць прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі. Камэнтуючы сёлетнія сакавіцкія падзеі, спадар Вайтовіч перакананы: прысягу на трэці тэрмін Лукашэнка прыняў незаконна.
(Вайтовіч: ) “Гэтая прысяга супярэчыць артыкулу 8 закону “Аб прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь”, у якім сказана: адна і тая ж асоба можа быць прэзыдэнтам ня болей за два тэрміны. Значыць, ягоны трэці тэрмін незаконны, а другі завяршаецца 20 верасьня”.
Уладзімер Ганчарык, які пяць гадоў таму супрацьстаяў на выбарах Аляксандру Лукашэнку, падзяляе пазыцыю тых, хто гаворыць аб неабходнасьці выкананьня законаў.
(Ганчарык: ) “…Праўда, у нашай сытуацыі ў каго сіла, той і мае рацыю. Так атрымліваецца. Але гісторыя – не такая рэч, якую можна ўвесьці ў зман. Раней ці пазьней гэта выйдзе бокам для тых, хто будуе сваю палітыку не на законах, а ў інтарэсах асабістых, інтарэсах не дзяржаўных. Таму я падтрымліваю думку, што трэба жыць паводле закону”.
(Карэспандэнт: ) “Падпісанты зьвяртаюцца да Сяргея Сідорскага, каб той узяў абавязкі кіраўніка краіны на сябе…”.
(Ганчарык: ) “Гэта рытарычнае пытаньне, таму што ў нас няма самастойнага Кабінэту міністраў. Можна зьвяртацца да каго заўгодна... Ну, як можна зьвяртацца да несамастойнай асобы? У Сідорскага няма ні паўнамоцтваў, нічога. У нас прэзыдэнт пастаўлены над усім; фактычна ён робіць куды болей, чым запісана ў Канстытуцыі, у законах, дзеля пашырэньня паўнамоцтваў, сваёй улады. Таму што Саўмін бяспраўны”.
Валерка Булгакаў пэўную частку сваіх літаратурных досьледаў прысьвяціў вывучэньню прыроды псыхалягічнага стану Лукашэнкі й ягонага атачэньня. Ён салідарны са спадаром Ганчарыкам і сумняецца, што прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі здольны на ўчынак, якога ад яго чакае апазыцыя.
(Булгакаў: ) “Лукашэнкава палітыка мае характэрную рысу (як і сталінская ці ўвогуле палітыка любога дыктатара): ня зносіць палітычных альтэрнатываў у сваім атачэньні... Рэжым, у прынцыпе, вельмі аслаблены з пункту гледжаньня канцэнтрацыі палітычных лідэраў. Лідэр мусіць быць адзін, а вакол яго павінны круціцца слабыя палітыкі. Гэтая палітычная лінія сягае ад 1994 году, калі быў узяты прэм’ер-міністрам мала ўплывовы банкір Міхаіл Чыгір, які так і ня здолеў разгарнуцца ў вялікую палітычную альтэрнатыву Лукашэнку. Пасьля Чыгіра быў “божы адуванчык” Сяргей Лінг; потым палітыка крыху зьмянілася. Але ў любым выпадку негалосным правілам для лукашэнкавага атачэньня – быць на задніх ролях і не прэтэндаваць на палітычнае лідэрства. Калі людзі выступаюць за гэтыя рамкі, іх чакае палітычны перасьлед”.