Разглядала справу актывістаў судзьдзя Валянціна Лапіна.
Спадары Борын і Валабуеў былі затрыманыя 15 верасьня мясцовымі міліцыянтамі. На іх склалі пратаколы. Дзяжурны Салігорскага гараддзелу ўнутраных справаў патлумачыў Радыё Свабода прычыну затрыманьня:
(Дзяжурны: ) “Зьдзейсьнілі дробнае хуліганства”, — тут напісана. Нецэнзурна лаяліся. 156-ты артыкул Адміністрацыйнага кодэксу”.
Каардынатар жаночага руху Салігорску Ларыса Насановіч, якая прысутнічала на судовым разглядзе, паведаміла падрабязнасьці:
(Насановіч: ) “Валабуеў Аляксей і Борын Алег сваёй віны не прызналі. І судзьдзя пагадзілася, што гэтае пытаньне трэба вырашаць пры сьведках”.
Судовае паседжаньне перанесьлі на некалькі гадзінаў. У другой палове дня судзьдзя выслухала міліцыянтаў-сьведкаў і вынесла вэрдыкт: Аляксею Валабуеву — штраф пяць базавых велічыняў, Алегу Борыну — адну базавую. Пасьля гэтага абодвух адпусьцілі. Ці згодныя актывісты з судовым рашэньнем? Спадар Валабуеў:
(Валабуеў: ) “Вядома, не. Я проста ішоў па вуліцы. Мяне злавілі пасярод вуліцы. Нічога я не рабіў. Калі вяртаўся з працы, мне адразу заявілі, што я нібыта займаюся наркотыкамі. Яны, дарэчы, былі ў цывільным. Вырвалі ў мяне тэлефон, дасталі “сімку” — якой, дарэчы, так і не вярнулі. Сказалі, што недзе згубілася. Даведаўся, што ў гэты дзень быў арыштаваны Зьміцер Дашкевіч. На наступны дзень 16-га я зьбіраўся паехаць у Менск на фэст, і, думаю, што гэта нейкая такая прэвэнтыўная мера. Безумоўна, гэта было перад 16-га зроблена”.
Спадар Борын таксама ня згодны як з рашэньнем суду, так і з затрыманьнем:
(Борын: ) “Гэта проста замова ад кіраўніцтва. Можа, зь Менску пайшла — на колькасьць чалавек. А нашы мясцовыя выбралі, што гэта мы з Аляксеем. Гэта проста фальсыфікацыя, брудная. Буду пісаць скаргу ў пракуратуру, таму што не вінаваты ні ў чым. Я наагул не мацюкаюся. А тут аказаўся злосным “мацяршчыньнікам”.
Ларыса Насановіч свае ўражаньні ад сёньняшняга суду падсумавала гэтак:
(Насановіч: ) “Гэта справа палітычная. У нас няма іншай думкі”.