Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Лябедзька: “Няма ніякай лібэралізацыі сытуацыі”


Радыё Свабода Адзін з удзельнікаў “Джынсавага фэсту”, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў, што акцыю заўважылі як беларускія ўлады, так і апанэнты рэжыму.

Лябедзька: ) “Было вельмі важна сказаць, што ніхто не забыты й нішто не забыта. Нагадаць грамадзкасьці, нагадаць уладзе пра тое, што ёсьць людзі, якія скрадзеныя. Вельмі высокая верагоднасьць, што яны фізычна ліквідаваныя. Я лічу, што такі фармат акцыі прымальны”.

Спадар Лябедзька сказаў, што пасьля выступу на фэсьце мусіў ехаць у рэгіён. А рэакцыю ўладаў на гэтую акцыю ён назваў дробным махлярствам.

(Лябедзька: ) “За мной там увязаліся чатыры асобы, і мне давялося іх проста загнаць у пад’езд, таму што паводзіны іхныя былі нечалавечыя. Яны былі прыстаўленыя, і, я думаю, хадзілі за іншымі лідэрамі апазыцыі й фіксавалі, хто куды ідзе і што робіць. Ну, тое, што яны далі дазвол на шэсьце, гэта сьведчыць, што няма ніякай лібэралізацыі сытуацыі. Ня трэба мець ілюзіяў, што ўлада ідзе на лібэралізацыю палітычнай сытуацыі ў Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG