(Івашкевіч: ) “Акцыя ставіла сабе на мэце мабілізацыю моладзі для палітычнай кампаніі на мясцовыя выбары ў якасьці кандыдатаў у дэпутаты і валянцёраў. Непасрэдна падчас акцыі запісалася некалькі соцень чалавек. Другія пайшлі, пачуўшы заклік да змаганьня, да яднаньня, убачылі, што Мілінкевіч тут, нікуды не з’ехаў, ні ў якую Польшчу, што выcтупае ён разам з Лябедзькам, і, значыць, ніякіх расколаў у кааліцыі няма. Гэта такое эмацыйнае пасланьне моладзі, што змаганьне працягваецца і на вас надзея. Вынікам гэтага павінна быць тое, што сярод вылучэнцаў у мясцовыя саветы, я думаю, што моладзь да 30-ці гадоў складзе працэнтаў 90”.
Радыё Свабода 16 верасьня некалькі тысяч чалавек узялі ўдзел у апазыцыйнай акцыі салідарнасьці ў Менску, прымеркаванай да гадавіны зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Як ацэньваюць вынікі “Джынсавага фэсту” яго арганізатары? Намесьнік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч заявіў, што асноўныя мэты гэтай акцыі былі дасягнутыя.
Самае папулярнае
1