У сталіцы Кубы кіраўнік Беларусі казаў пра неабходнасьць вярнуць Руху былыя магутнасьць і ўплыў:
(Лукашэнка: ) "Сёньня сьвет аднапалярны. Нестрыманая сіла дыктуе сваю волю астатняму сьвету. І, давайце, скажам чэсна: Эўропа і Рух недалучэньня губляюць былыя пазыцыі. Таму ў нашых агульных інтарэсах вельмі важна аднавіць свае былыя пазыцыі і пабудаваць рэальны шматпалярны сьвет".
Сваё бачаньне трансфармацыі Руху недалучэньня ў Гаване выказаў і Генэральны сакратар Арганізацыі Аб''яднаных Нацыяў Кофі Анан. Яго праграма прадугледжвае ператварэньне Руху недалучэньня ў Рух разьвіцьця сьвету. І дамагчыся гэтага, на думку генэральнага сакратара ААН, магчыма праз больш актыўную інтэграцыю трэціх краінаў у сыстэму міжнародных стасункаў.
На думку доктара філязофскіх навук Вячаслава Оргіша, у гэтых канцэпцыях ёсьць сутыкненьне двух падыходаў – драбненьня сьвету на рэгіянальныя структуры і глябалізацыі:
(Оргіш: ) "Цяжка ісьці супраць ветру ці, як сказана ў Эвангельлі, супраць ражна. Увесь сьвет ідзе шляхам глябалізацыі. Хтосьці хутчэй, хтосьці марудней. Але ж працэсы ў гэтым кірунку разьвіваюцца. І яны прымаюць усё больш выразна дэмакратычную скіраванасьць. А спадар Лукашэнка хацеў бы, каб гэтыя працэсы разьвіваліся ў тым кірунку і па тых лекалах, якія ён выпрацаваў, якія яму зразумелыя і якімі ён карыстаецца. Гэта перадусім лекалы аўтакратыі, увасабленьня суб''ектыўнай волі кіруючай асобы.
У свой час нехта назваў Амэрыку дэмакратычнай імпэрыяй. Мне падаецца, што спадар Лукашэнка ў піку ёй хоча пабудаваць імпэрыю аўтакратыі. Жадаць гэтага можна, але ж дасягнуць гэтай мэты ў яго не атрымаецца. І выкарыстаць з гэтай мэтай Рух недалучэньня ў яго таксама не атрымаецца. Гэта ўсё беспадстаўныя і беспэрспэктыўныя патугі".
Паводле афіцыйных беларускіх чыноўнікаў, у Гаване Аляксандар Лукашэнка ўжо правёў сустрэчы з прэзыдэнтам Ірану Махмудам Ахмадзінэжадам і кіраўніком ураду Малайзіі Абдулом Ахмадам Бадаві.
Восеньню 1998 году Беларусь стала сябрам Руху недалучэньня, які быў створаны ў 1961-м. Многія палітолягі мяркуюць, што сяброўства Беларусі ў Руху патрэбнае кіраўніцтву краіны каб паказаць, што афіцыйны Менск не знаходзіцца ў міжнароднай ізаляцыі. Што тычыцца эканамічных выгод, дык, згодна з афіцыйнай статыстыкай, гандлёвы абарот Беларусі з краінамі недалучэньня летась павялічыўся на 130 мільёнаў даляраў. Калі ўлічыць, што ў Руху цяпер 116 дзяржаў, дык гэта толькі крыху больш за адзін мільён на адну краіну.