Сваякам Цімафея Дранчука і Мікалая Астрэйкі забаранілі прысутнічаць на судовым паседжаньні. Апэляцыю разгледзелі хутка, за зачыненымі дзьвярыма.
Калі маці Міколы Астрэйкі даведалася пра рашэньне судзьдзяў, то не змагла стрымаць эмоцыяў:
(Астрэйка: ) “Няхай Гасподзь пакарае за подласьць, за несправядлівасьць, за жорсткасьць, за тое, што так пакрыўдзілі маю ненароджаную ўнучку, цяжарную жанчыну, мяне, маці… Мы вытрываем. Я ўжо немаладая жанчына. Я дачакаюся свайго сына, але хай Гасподзь пакарае іх усіх! Я не дарую ім нікому! Ніколі! Нікому!”
Нагадаем, што актывістаў “Партнэрства” Міколу Астрэйку, Цімафея Дранчука, Эніру Браніцкую і Аляксандра Шалайку затрымалі 21 лютага. 4 жніўня іх асудзілі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Эніра і Аляксандар выйшлі на волю 21 жніўня.
Жонка Цімафея Дранчука Вольга Анцыповіч адна гадуе дзіця, якое нарадзілася, калі Цімафей быў пад вартай у “амэрыканцы”.
(Анцыповіч: ) “Я не спадзявалася, што суд прыме нейкае рашэньне, пасьля якога Цімафей выйдзе на волю. Але ўсё роўна кожны раз з такімі прысудамі становіцца ўсё цяжэй і цяжэй. Бо ўжо няма ніякіх правоў, суд не глядзіць ні на што, не бяруцца да ўвагі ніякія абставіны. Цімафею знаходзіцца пад вартай яшчэ паўгады. Канечне, ёсьць яшчэ спадзяваньне на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. Цімафей ужо правёў за кратамі палову тэрміну, але, улічваючы тое, што адбываецца, трэба рыхтавацца да адмоўнага адказу”.
Аляксандар Шалайка спадзяваўся, што ягоным сябрам зьменшаць тэрмін адбыцця пакараньня.
(Шалайка: ) “У мяне былі спадзяваньні, што хаця б Міколу зьнялі б палову году. Але, на жаль, аргумэнты, выказаныя намі й адвакатамі, ні спасылкі зьмякчальныя, не былі прынятыя судом. Сумна гэта, канечне”.
Гаворць Эніра Браніцкая:
(Браніцкая: ) “Я вельмі спадзявалася. Надзея заўсёды застаецца. Цяпер я буду гатовая да вельмі рашучых дзеяньняў… Такі прысуд ня можа задаволіць нікога”.
Адвакаты актывістаў “Партнэрства” накіруюць скаргі ў вышэйшыя інстанцыі. Гаворыць адвакат Цімафея Дранчука Павал Сапелка:
(Сапелка: ) “Лічу той прысуд, які быў сёньня абвешчаны калегіяй гарадзкога суду ў крымінальных справах, незаконным і неабгрунтаваным. Буду абскарджваць яго на імя старшыні Менскага гарадзкога суду ў парадку нагляду”.
Днямі актывістаў “Партнэрства” перавядуць адбываць пакараньне ў папраўчыя калёніі.
На здымках: маці Мікалая Астрэйкі: “Няхай Гасподзь пакарае за подласьць”
Алесь Шалайка ля будынка суду
Валер Дранчук, бацька Цімафея Дранчука