Разгляд справы Аляксандра Казуліна касацыйнай судовай інстанцыяй прызначаны на 19 верасьня. Паводле закону, сёньня, 15 верасьня — апошні дзень падачы дадатковых скаргаў на прысуд, які ў ліпені вынес палітыку судзьдзя Аляксей Рыбакоў з Маскоўскага райсуду.
Нагадаю, экс-кандыдат на прэзыдэнта быў асуджаны да пяці з паловай гадоў зьняволеньня. Спадар Казулін хадайнічаў аб допуску на разгляд справы ў касацыйнай інстанцыі ня толькі яго, а і шэрагу іншых асобаў, якія фігуруюць у справе. Кажа адвакат Ігар Рынкевіч:
(Рынкевіч: ) “Паводле закону права прысутнічаць на разглядзе касацыйнай скаргі ў абвінавачанага ёсьць, але канчаткова гэта вырашае калегія судзьдзяў. Таксама Казулін настойвае на прысутнасьці міліцыянтаў, якіх Маскоўскі раённы суд прызнаў пацярпелымі ў справе. Казулін мяркуе, што гэта дапаможа суду выявіць супярэчнасьці ў іхных паказаньнях. Мы перакананыя, што яны давалі лжывыя паказаньні”.
Адвакат Ігар Рынкевіч ў сваёй скарзе заяўляе, што віна Казуліна ў Маскоўскім райсудзе не была даказаная, да таго ж судзьдзя Аляксей Рыбакоў, паводле адваката, памыліўся ў кваліфікацыі дзеяньняў Аляксандра Казуліна падчас сакавіцкіх падзеяў. Ігар Рынкевіч мяркуе, што ёсьць усе прадугледжаныя законам падставы для адмены прысуду Казуліну і яго апраўданьня.
14 верасьня Ігар Рынкевіч сустракаўся з Аляксандрам Казуліным у сьледчым ізалятары. Адвакат пацьвердзіў, што ягоны падабаронны падаў скаргу на стан здароўя ў мэдычную частку турмы. Палітыку паабяцалі, што дактары агледзяць яго, але калі гэта адбудзецца, не паведамілі.
Нагадаем, раней у адміністрацыі сьледчага ізалятару заяўлялі, што на хваробы Аляксандр Казулін ня скардзіўся.
Нагадаем, Маскоўскі райсуд прызнаў Аляксандра Казуліна вінаватым у хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў. Ён сваёй віны не прызнае й заяўляе пра перасьлед з палітычных матываў.