Алесь Чыгір правёў акцыю пратэсту супраць свайго звальненьня з пасады настаўніка гісторыі, а Вячаслаў Сьвізуноў праз суд запатрабаваў аднавіць яго на працы — ён быў дырэктарам жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Ленінскага раёну Бабруйску. У інтэрвію “Свабодзе” ён заявіў:
(Сьвізуноў: ) “Канечне ж, палітычныя матывы ёсьць, таму што з 1988 году я займаўся палітыкай, і цяпер я лічу сябе палітыкам. Я дэпутат і цяпер рыхтуюся да выбараў і буду балятавацца ў гарадзкі і абласны саветы. Я для іх зусім чужы чалавек у гэтай сыстэме. Ну, сыстэма выштурхнула іншароднае цела. Гэта значыць, што ў мяне самасьвядомасьць і падыходы зусім іншыя, а яны засталіся ў 1980 годзе, скажам, у савецкім часе. А я чалавек сучасны, бізнэсовы. Мы называем сябе проста, мы — незалежныя дэпутаты. І гэта не падабаецца, і гэта, мабыць, для іх небясьпека”.
Дэпутат Бабруйскага гарсавету Алесь Чыгір, камэнтуючы сытуацыю вакол ягонага калегі дэпутата Вячаслава Сьвізунова, заявіў, што ўлады выкарыстоўваюць сыстэму кантрактаў для барацьбы зь іншадумствам.
(Чыгір: ) “Калі чалавек падымае руку, пагаджаецца з тым, што робіць улада, ці знаходзіцца ў гэтай уладзе і не супярэчыць ёй, то ён мае працу. Як толькі чалавек робіць пэўны крок убок, зь нечым не пагаджаецца ці мае нейкую сваю думку, то адразу ў ход пускаюць вось гэтыя рамяні кантрактнай сыстэмы — і чалавека проста выкідаюць за борт. Тым болей, што нават у Бабруйску, а гэта дастаткова вялікі горад, уладкавацца на працу фактычна немагчыма. І такім чынам улады спрабуюць усіх нязгодных людзей выкінуць, скажам так, на маргінэс”.