Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайтовіч заклікаў Сідорскага выконваць абавязкі прэзыдэнта<b\>


Алег Грузьдзіловіч, Менск Былы старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Аляксандар Вайтовіч накіраваў адкрыты ліст прэм’ер-міністру Сяргею Сідорскаму.

Аляксандар Вайтовіч заклікаў старшыню ўраду з 21 верасьня часова прыняць абавязкі кіраўніка дзяржавы, паколькі з гэтага дня прэзыдэнцкія паўнамоцтвы Аляксандра Лукашэнкі заканчваюцца, а на трэці тэрмін ён быў абраны незаконна, мяркуе акадэмік Вайтовіч.

(Вайтовіч: ) “Прысягу на трэці тэрмін Аляксандар Лукашэнка прыняў незаконна. Гэтая прысяга супярэчыць 8-му артыкулу закону “Аб прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь”, у якім сказана, што адна асоба можа быць прэзыдэнтам ня больш як два тэрміны. Ягоны трэці тэрмін незаконны, другі заканчваецца 20 верасьня, і таму з 21 верасьня ў нас няма прэзыдэнта. І я зьвяртаюся да Сяргея Сідорскага з напамінам, што ён абавязаны ў адпаведнасьці з законам і Канстытуцыяй ўзяць абавязкі кіраўніка дзяржавы на сябе”.

Паводле Аляксандра Вайтовіча, Сяргей Сідорскі мусіць выконваць гэтыя абавязкі да таго часу, пакуль ня будзе абраны новы прэзыдэнт краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG