Палёт зь Менску да Гаваны звычайна займае 13 гадзін. Спэцыялісты цьвердзяць: прэзыдэнцкі “Боінг-737” не разьлічаны на беспасадачны палёт зь Менску да сталіцы Кубы. Грамадзянскіх рэйсаў зь Менску у Гавану няма наагул. Таму бальшыня беларусаў карыстаецца самалётамі, якія лятаюць з Масквы двойчы на тыдзень. Прынамсі, так вымушаны быў дабірацца да сталіцы Кубы і кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Беларусі.
Расейскія самалёты на шляху да Гаваны робяць як мінімум адну дазапраўку ў Парыжы, Франкфурце-на Майне альбо Амстэрдаме. Аднак кіраўніку беларускай дзяржавы, як вядома, забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу і ЗША.
Спэцыялісты называюць два магчымыя аэрапорты, дзе можа часова спыніцца прэзыдэнцкі “Боінг” — Барбадос альбо Канарскія выспы — апошнія, дарэчы, аўтаномная абшчына Гішпаніі.
За гадзіну да прызначанага вылету беларускай афіцыйнай дэлегацыі я зьвязаўся па тэлефоне з кіраўніком прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі Паўлам Лёгкім. Пацікавіўся, дзе плянуецца прамежкавая пасадка прэзыдэнцкага “Боінгу” на ягоным шляху у сталіцу Кубы? Кіраўнік прэсавай службы адказаў:
(Лёгкі: ) “Гэтае пытаньне будзе вырашанае. Не хвалюйцеся”.
Цікава, што беларускія ўлады загадзя паведамілі пра намер Аляксандра Лукашэнкі ляцець на Кубу ўладам Злучаных Штатаў Амэрыкі. Пра гэта яшчэ 31 жніўня сказаў выканаўца абавязкаў амбасадара ЗША ў Беларусі Джанатан Мур на сустрэчы з групай журналістаў недзяржаўных мэдыяў. Ён тады адзначыў, што гэтая тэма абмяркоўваецца. Сёньня ў амбасадзе ЗША нічога новага да гэтай інфармацыі не дадалі.
Падобная праблема ўжо паўставала вясною, калі на Кубу ляцеў прэм’ер Сяргей Сідорскі. Тады разам зь ім зьбіраліся ляцець кіраўнік ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Алег Праляскоўскі й кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандар Зімоўскі, якія таксама ўваходзяць у сьпіс “неўязных”. На гэтай падставе ўлады Канады адмовілі беларускаму самалёту ў дазапраўцы, а Ісьляндыя, дзе меркавалася зрабіць першы прыпынак, згоду давала, але пры ўмове, што Праляскоўскі й Зімоўскі застануцца ў салёне самалёта. Урэшце абодва вымушаныя былі застацца ў Менску. Як вынік, той рэйс быў затрыманы на гадзіну, а самалёт даляцеў да Гаваны транзытам праз ЗША (нагадаем, што прэм’ер Сідорскі не ўваходзіць у “чорны сьпіс”).
Дарэчы, на зваротным шляху самалёт Сідорскага ў амэрыканскім Бостане не прынялі, спаслаўшыся на тое, што беларускі бок парушыў дамоўленасьць пра прызначаны час прылёту ў Бостан. І тады самалёт прэм’ера пагадзіліся прыняць для дазапраўкі на Барбадосе і Канарскіх выспах.