Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: забаронены пікет на Дзень салідарнасьці 16 верасьня


Радыё Свабода Магілёўскія ўлады адмовілі мясцовым дэмакратам ў просьбе правесьці пікет 16 верасьня — на Дзень салідарнасьці. Лідэры абласных філіяў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” і Партыі камуністаў беларускай плянавалі акцыю каля гарадзкога Дому культуры.

Арганізатары акцыі зьбіраліся запатрабаваць вызваленьня Аляксандра Казуліна ды іншых палітзьняволеных, а таксама пратэставаць супраць перасьледу апазыцыянэраў і ціску ўладаў на дэмакратычныя арганізацыі.

Гарвыканкам патлумачыў адмову “адсутнасьцю поўнага пакету неабходных дакумэнтаў”. Паводле ж мясцовага актывіста Юрася Новікава, “улады баяцца даваць дазвол на акцыю нават у бязьлюдным месцы, каб людзі не даведаліся праўды пра палітычную сытуацыю ў краіне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG