Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары “Джынсавага фэсту” будуць судзіцца з Менгарвыканкамам


Радыё Свабода Заяўнікі мітынгу і канцэрту у падтрымку палітвязьняў, за свабоду і незалежнасьць Віктар Івашкевіч, Павал Юхневіч і Аляксей Шыдлоўскі маюцца праз суд абскардзіць рашэньне Менгравыканкаму.

Раней улады Менску дазволілі мітынг і канцэрт у Парку дружбы народаў на плошчы Бангалор, але забаранілі шэсьці ад станцыі мэтро “Акадэмія навук” да месца правядзеньня акцыі.

Адзін з арганізатараў намесьнік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч выказаў меркаваньне, што Менгарвыканкам прыняў такое рашэньне, бо не хацеў абвастраць становішча ў Менску.

Удзельнікі прэсавай канфэрэнцыі адмовіліся паведаміць падрабязнасьці маючага адбыцца “Джынсавага фэсту”. Яны толькі зазначылі, што акцыі 16 верасьня будзе “новая паводле форме і зьместу, будзе выразна адрозьнівацца ад папярэдніх”. "Джынсавы фэст" адбудзецца ад 16-ай да 20-ай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG