(Дракахруст: ) “Якая роля, якое месца пісьменьніка ў сучасным беларускім грамадзтве? У сьвятле падзеяў гэтага тыдня пытаньне гучыць двухсэнсоўна – адміністрацыя прэзыдэнта адмовіла пісьменьніцкаму саюзу ў арэндзе апошняга маленькага пакойчыка ў Доме літаратара, і пісьменьнікі "вызвалялі памяшканьне", зносячы ў падвал партрэты сваіх знакамітых папярэднікаў.
Парадаксальная сытуацыя: за савецкім часам партыя трымала пісьменьнікаў у строгасьці, але статус майстра слова, прызнаваны і ўладамі, быў вельмі высокі. Варта прыгадаць хаця б словы Сталіна ў тэлефоннай размове з Пастэрнакам. Сталін сказаў пра Мандэльштама, калі той ужо быў амаль сьцёрты ў лягерны пыл: "Але ён жа майстра. Ці сапраўды ён майстра?" І расстраляць маглі, і расстрэльвалі, але сам па сабе статус пісьменьніка, пісьменьніцкага саюзу быў надзвычай высокі. А цяпер не страляюць, дзякаваць Богу, але і стаўленьне – паміж грэблівасьцю і абыякавасьцю. У чым тут прычына? Ва ўладзе ці ў часе?
Цалкам тэкст перадачы: Праскі акцэнт