(Голубеў: ) “25 жніўня — гэта ўжо быў не драматычны дзень. Гэта быў дзень трыюмфу дэмакратычных сілаў. Путч у Маскве сканаў. Апазыцыя Вярхоўнага Савету некалькі дзён дзень і ноч працавала, рыхтуючы гэтую сэсію Вярхоўнага Савету. Гэта мы падрыхтавалі праект аб дэнансацыі саюзнай дамовы, аб наданьні статусу канстытуцыйнага закону… Мы ўжо рыхтавалі матэрыялы да таго, каб зьмяніць назву дзяржавы і прыняць новую сымболіку.
Што кідаецца ў вочы, тое, што нас пачала з розных прычынаў падтрымліваць і большасьць Вярхоўнага Савету, і ўрад, а самае прыемнае, што ўспамінаецца, — што нас падтрымалі людзі. Гэта і тэлефанаваньні, і тое, што на плошчы дзясяткі тысяч людзей стаялі, падтрымлівалі. Людзі дамагліся ў гэты дзень, каб Вярхоўны Савет правёў трансьляцыю сэсіі й вывеў яе на плошчу Незалежнасьці. І людзі слухалі ўсё тое, што адбывалася на сэсіі. І калі на трыбуне зьяўляліся дэпутаты, якія не хацелі незалежнасьці дзяржавы, народ патрабаваў, каб падтрымлівалі прапановы апазыцыі БНФ. І таму нам было тады прасьцей працаваць, калі была такая вялікая людзкая падтрымка”.