Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінск: сацыял-дэмакраты і ПКБ дамовіліся пра сумесныя дзеяньні


Радыё Свабода Адпаведнае пагадненьне падпісалі кіраўнік гарадзкой арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Касьцюковіч і першы сакратар гаркаму ПКБ Міхаіл Раманцаў.

Пагадненьне прадугледжвае правядзеньне ў Пінску сумесных акцыяў з удзелам сябраў абедзьвюх партыяў, а таксама стварэньне сумеснага цэнтру, які будзе каардынаваць працу партыйных арганізацыяў.

Кіраўнікі пінскіх філіяў БСДП (Грамада) і партыі камуністаў Беларускай таксама падкрэсьлілі, што пагадненьне адкрытае для падпісаньня іншымі палітычнымі арганізацыямі й грамадзкімі аб’яднаньнямі гораду, якія кіруюцца ў сваёй дзейнасьці агульнадэмакратычнымі прынцыпамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG