(Пазьняк: ) "25 жніўня ёсьць рэальная дата вяртаньня незалежнасьці Беларусі. 15 гадоў таму мы, апазыцыя БНФ у Вярхоўным савеце, зрабілі гэтую дату. Для мяне гэтая падзея – найвялікшае шчасьце. Па значэньні гэты дзень стаіць на адным узроўні з 25 сакавіка 1918 года і зьяўляецца для нас знакавай, вызначальнай датай 20 стагодзьдзя, а ў цэлым – і ва ўсёй гісторыі беларускай нацыі.
Нічога няма важнейшага ў жыцьці нацыі, як дасягненьне ёю незалежнасьці і стварэньне нацыянальнай дзяржавы. Такая падзея ўваходзіць у вечнасьць. Можна зрабіць рэтраспэктыўны аналіз з заданьнем: што б сталася, калі б не было 25 жніўня? Адказ будзе адназначны: не было б ніякай беларускай дзяржаўнасьці і ніякай незалежнасьці. Беларускую культуру расейцы вынішчылі б жорстка і безаглядна. І не было б надзеі. Тым часам, нават цяпер, пры прамаскоўскім рэжыме, пэрспэктыву нашага нацыянальнага існаваньня зьберагае нам нашая дзяржаўная незалежнасьць. Таму беражэм яе як найвялікшую каштоўнасьць".
Зянон Пазьняк пра значнасьць 25 жніўня (Увага: файл 19 МВ)