Нагадаем, рэдакцыя газэты ў адным са сваіх нумароў з-за тэхнічнай прычыны пераблытала фотаздымкі. У выніку пад фотаздымкам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандра Шпілеўскага быў надрукаваны фрагмэнт інтэрвію спартовага агента Мікалая Шпілеўскага. Рэдакцыя публічна папрасіла прабачэньня ў кіраўніка мытнага камітэту Беларусі і накіравала яму афіцыйны ліст таксама з прабачэньнямі. Аднак спадар Шпілеўскі зьвярнуўся ў суд, які вызначыў, што рэдакцыя павінна выплаціць яму кампэнсацыю за маральны ўрон – 60 мільёнаў беларускіх рублёў. Сёньня Менскі гарадзкі суд адхіліў касацыйную скаргу і пакінуў гэтае рашэньне нязьменным. Паводле рэдактара газэты Юліі Слуцкай, гэта вельмі небясьпечны прэцэдэнт для астатніх мэдыяў.
(Слуцкая: ) “Ніводная газэта не бывае без тэхнічных памылак. Гэта тое, што называецца чалавечым фактарам. Калі дагэтуль усе зыскі па абароне гонару і годнасьці былі па зьместу публікацый, то гэты зыск быў па тэхнічнай памылцы. І там не было нават думкі пра абразу. Гэта быў абсалютна нэўтральны тэкст, які ніяк ня мог закрануць гонар і годнасьць. Таму, калі гэта й далей узяць на ўзбраеньне і караць газэты за тэхнічныя памылкі, то можна дасягнуць вялікіх посьпехаў”.
Газэта вымушана будзе заплаціць старшыні мытнага камітэту Аляксандру Шпілеўскаму 60 мільёнаў беларускіх рублёў.