Сотні здымкаў, выстаўленых у памяшканьні Ўправы Партыі БНФ, вяртаюць наведнікаў да палітычных падзеяў сёлетняй вясны. Дзясяткі прафэсійных фотакарэспандэнтаў і шараговых удзельнікаў акцыяў зафіксавалі самыя розныя гістарычныя эпізоды сакавіка 2006 году — ад апазыцыйных шэсьцяў напярэдадні выбараў да разгону намётавага лягеру і сутыкненьняў са спэцназам у Дзень Волі.
Арганізатары называюць выставу “дакумэнтальнай фатахронікай падзеяў вясны 2006 году”. Яны лічаць важным, каб наведнікі ўзнавілі ў памяці хаду выбарчай кампаніі — са сваёй Плошчай, акцыямі пратэсту, жорсткімі пакараньнямі дэмакратычных актывістаў. Чаму вырашана наладзіць выставу менавіта ў гэты час, расказвае адна з арганізатарак Вольга Рудніцкая.
(Рудніцкая: ) “Патрэбны быў час, каб перажыць усе гэтыя падзеі. Але не забыцца на іх. І гэтая выстава — напамін пры канцы лета аб вясьне. Пра тое, што адбылося і што не павінна зьнікнуць бязь сьледу. Што гэта быў ня нейкі там аднаразовы выбух, але гэта тое, што будзе мець працяг. Людзі павінны зразумець, што адбылося. А на гэта неабходны час”.
Аснову экспазыцыі складаюць здымкі фатографаў, якія былі непасрэднымі ўдзельнікамі падзеяў. Сярод аўтараў Вікторыя Баранава, Іван Голуб, Максім Жарын, Тацяна Гаўрыльчык, Юлія Дарашкевіч, Сяргей Коваса, Сяргей Серабро, Яўген Законьнікаў, Ігар Крашэўскі ды іншыя. На думку Вольгі Рудніцкай, менавіта гэтыя хронікі найбольш эмацыйна апавядаюць пра сакавіцкія падзеі. Але ёсьць на выставе і аматарскія здымкі.
(Рудніцкая: ) “Перш за ўсё, гэта людзі, якія бралі актыўны ўдзел у падзеях сёлетняй вясны. Гэта тыя, хто фіксаваў усё на камэры, каб данесьці да тых, хто ня быў на Плошчы, што адбывалася на самай справе. Хтосьці рабіў проста рэпартажныя здымкі, а хтосьці ствараў здымкі зь нейкім мастацкім эфэктам. Таму тут прадстаўленыя і прафэсійныя рэпартэры, і фатографы-мастакі, і проста аматары”.
Фатаздымкі прэзэнтаваныя на вялікіх аркушах, кожны зь якіх адлюстроўвае асобны фрагмэнт вясновай кампаніі: сустрэчы выбарнікаў з Аляксандрам Мілінкевічам, дзень выбараў прэзыдэнта, масавая акцыя пратэсту, намётавы лягер, Дзень Волі, зьбіцьцё мірных дэманстрантаў, “Чарнобыльскі шлях”, травеньская акцыя “За справядлівасьць”. Паводле адной з арганізатарак імпрэзы Вольгі Рудніцкай, ініцыятары фотавыставы спадзяюцца, што здымкі, бальшыня зь якіх нідзе не друкаваліся, неўзабаве ўбачаць і ў іншых рэгіёнах Беларусі.
(Рудніцкая: ) “Вельмі хацелася б зьдзейсьніць наш пачатковы плян, каб гэтая выстава праехала па гарадах Беларусі. Бо шмат удзельнікаў было і з рэгіёнаў, якія усялякім спосабам дабіраліся да сталіцы, і мы ведаем, што гэта было няпроста ў тыя дні. І каб яны пабачылі сябе, можа пазналі хто каго. Каб гэта было ім і прыемна, і таксама тым напамінам. Але ж галоўнае, каб людзі, якія бачылі погляд на гэтыя падзеі толькі з аднаго боку, пабачылі яшчэ і нашы здымкі”.
На здымках: такой бачылі палітычную вясну-2006 яе непасрэдныя ўдзельнікі (фота аўтара)