Майкл Гэрцаг, брыгадны генэрал з ізраільскіх сілаў абароны, што браў удзел у дыскусіі у цэнтры Ніксана, распавёў, што сотні ракетаў, якія накіравала “Хізбула” на поўнач Ізраілю, – гэта экзэмпляры, вырабленыя ў Сырыі паводле распрацаванай Іранам мадэлі.
(Гэрцаг: ) “Вельмі дасканалая процітанкавая зброя, выкарыстаная “Хізбулой”, пастаўляецца Расеяй у Сырыю. Сырыя перадае гэтую зброю “Хізбуле”. Гэта вельмі істотна”.
Майкл Гэрцаг расказаў пра мэты Сырыі з пункту гледжаньня афіцыйнага Ізраілю. Паводле гэтага меркаваньня, Сырыя выкарыстоўвае “Хізбулу” ў якасьці стратэгічнай зброі, каб узмацніць свае пазыцыі ў старых спрэчках з Ізраілем, у цэнтры якіх – Галянскія вышыні.
Ізраіль заняў Галянскія вышыні ў 1967 годзе, Дамаск патрабуе іх вяртаньня.
Былы амбасадар ЗША у Сырыі Тэадар Катаўф мяркуе, што дзеяньні Сырыі абумоўліваюцца двума крытэрамі – як узмацніць пазыцыі сырыйскага рэжыму ў рэгіёне і ўнутры краіны. Таму арабскацэнтрычны істэблішмэнт Сырыі, які ідзе насуперак пазыцыі ісламістаў у рэгіёне, у барацьбе з Ізраілем спрабуе ўзмацніць свае пазыцыі. Катаўф адзначае пры гэтым:
(Катаўф: ) “У дачыненьнях Лібану, Сырыі і Ірану галоўную ролю адыгрывае Іран, які значна болей цяпер уплывае на “Хізбулу”. Але я ня думаю, што лідэр “Хізбулы” цалкам пачуваецца залежным ад Сырыі або Ірану, ён імкнецца сам дамінаваць”.
Тэадар Катаўф лічыць, што падтрымка “Хізбулы” збліжае Сырыю і Іран, яны нават падпісалі абарончы пакт перад пагрозай, як яны гэта вызначаюць, сваіх агульных ворагаў – Ізраілю і ЗША.
Паводле Карыма Сад’ядпу, аналітыка зь Міжнароднай крызіснай групы, выклік, які паўстае цяпер перад Вашынгтонам, гэта знайсьці магчымасьць разбурыць альянс паміж Сырыяй, Іранам і “Хізбулой”, бо ён пагражае стабільнасьці ў рэгіёне.
(Сад’ядпур: ) “Дылема цяпер палягае ў глыбокім узаемным недаверы паміж Сырыяй і адміністрацыяй Буша, а таксама паміж Іранам і адміністрацыяй Буша. Так што ні Сырыя ня здрадзіць Ірану ці “Хізбуле”, ні, адпаведна, Іран”.
Тым часам, паводле былога амбасадара ЗША ў Сырыі Тэадара Катаўфа, палітыка ЗША што да Сырыі ўскладняецца і праблемай, што́ насамрэч важнейшае для Вашынгтону: ці проста магчымасьць супрацоўніцтва з Дамаскам, ці зьмена цяперашняга сырыйскага рэжыму.
Адносна ўраду Ірану ЗША ня раз заяўлялі, што ён пагражае міру ўва ўсім сьвеце і што іранскі народ прагне зьменаў. Вашынгтон ня мае афіцыйных дачыненьняў з Тэгеранам ад таго часу, калі пасьля ісламскай рэвалюцыі 1979 году амэрыканскія дыпляматы былі захопленыя у закладнікі і ўтрымліваліся цягам 444 дзён.