Тым часам сёньня становішча людзей, якія апынуліся ў зоне канфлікту, ускладняецца забаронай руху аўтамабіляў на лібанскіх дарогах недалёка ад ізраільска-лібанскай мяжы.
Чарговы дзень на Блізкім Усходзе пачаўся з бою паміж ізраільскімі жаўнерамі і ваеўнікамі "ХізбулыЦ на ізраільска-лібанскай мяжы: ізраільская авіяцыя ўзмацніла ўдары па лібанскай тэрыторыі. Пасьля чатырох тыдняў вайны дагэтуль не атрымалася выпрацаваць прымальны для ўсіх плян, паводле якога можна было б прыйсьці да хуткага замірэньня.
Рада Бясьпекі ААН ня можа ўхваліць рэзалюцыі ў справе завяршэньня канфлікту з-за спрэчак што да зьместу дакумэнту. Між тым ізраільскі ўрад мае ў бліжэйшы час вырашыць, ці аддаць загад войску ісьці далей углыб Лібану, да ракі Літані – гэта прыкладна 20 кілямэтраў на поўнач ад лібана-ізраільскай мяжы.
Між тым ужо цяпер ізраільскія жаўнеры папярэдзілі, што будуць страляць у любы аўтамабіль, які будзе рухацца па дарогах каля ракі Літані. Гэты крок, паводле прадстаўнікоў гуманітарных арганізацыяў, цалкам пазбаўляе іх магчымасьці дастаўляць дапамогу тысячам людзей, якія апынуліся ў пастцы ў зоне канфлікту.
Прэсавы прадстаўнік Гуманітарнай праграмы ААН ў Бэйруце Робін Лодж кажа, што перапынак у пастаўках гуманітарнай дапамогі азначае, што сытуацыя ў аддаленых паўдзённых раёнах ўжо цяпер адчайная.
(Лоджы: ) “Заканчваюцца запасы ежы, праблемы з чыстай вадой. Жыцьцёва важна аднавіць пастаўкі як хутчэй. На жаль, падобна, мы ня зможам прывозіць дапамогу цягам наступных некалькі дзён.” Прадстаўнік ААН аднак адзначае, што сытуацыя ускладняецца тым, што ў панядзелак, на пачатку гэтага тыдня, ізраільская авіяцыя разбурыла мост праз раку Літані, па якіх дасталяліся гуманітарныя грузы ў паўдзённыя раёны. Цяпер іх давозіць у гэтыя раёны немагчыма, пакуль ня будзе распрацаваны новы маршрут ці пакуль не адрамантуюць мост.
Калі Ізраіль дазволіць распачаць рамонтныя працы разбуранага маста неадкладна, ААН зможа ўжо ў пятніцу адправіць новыя гуманітарныя грузы.