Паводле праваабарончага цэнтру “Вясна”, больш за 300 студэнтаў беларускіх навучальных устаноў былі затрыманы падчас апазыцыйных акцый. Некаторыя зь іх арыштаваны. У Міністэрстве адукацыі ня хочуць верыць у гэтыя лічбы. Кіраўнік аднаго з упраўленьняў Міністэрства, Георгі Бутрым, сказаў:
(Бутрым: ) “Трэба глядзець, разьбірацца… Калі студэнт злосна, ня першы раз парушыў нейкі распарадак, дык і тады, я ня думаю, каб справа адразу ішла да выключэньня. Трэба, паміж іншага, разглядаць літаральна кожны выпадак. Разьбіраецца непасрэдна ВНУ, і ў кожным выпадку вядзецца індывідуальная работа, высьвятляюцца абставіны. Гэта ўсё робіцца даволі спакойна”.
Да прыкладу, прарэктар Беларускага тэхнічнага ўнівэрсытэту Канстанцін Баландзін сказаў, што такіх студэнтаў у ягонай навучальнай установе мала.
(Баландзін: ) “Мы пакуль не разглядаем пытаньня аб тым, каб іх выключаць. Усё залежыць ад таго, як там факультэты разьбяруцца: дзе, што, хто й гэтак далей... Хто прапускаў заняткі… Як пісаў Дунін-Марцінкевіч, удзельнічаў у бойцы ці ня ўдзельнічаў. Гэтае пытаньне яшчэ вывучаецца”.
Як жа ў Міністэрстве ўспрымаюць ініцыятыву эўрапейскіх унівэрсытэтаў?
(Бутрым: ) “Тое, што неафіцыйна сродкі масавай інфармацыі на гэты конт пішуць, не зьяўляецца для нас нечым сур’ёзным. Нічога канкрэтнага сказаць не магу. Так пытаньне не стаіць увогуле”.
Адносна санкцый да студэнтаў, кіраўнік камісіі па адукацыі Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Здановіч кажа:
(Здановіч: ) “Пакуль знаходзіцца ў стадыі меркаваньня, ці будуць яны выключаны. Яшчэ пад вялікім пытаньнем знаходзіцца сам факт выключэньня. Тое, што ўнівэрсытэты Захаду гатовы прыняць тых студэнтаў, — на іхным уласным сумленьні”.