(Званок слухача: ) “Пратэставаць супраць рэжыму Лукашэнкі вельмі небясьпечна і нават немагчыма. Бо ўдзельнікі пратэсту могуць быць звольненыя з працы, атрымаць “воўчы білет” і пазбавіцца права на працаўладкаваньне нават прыбіральшчыкам, права на існаваньне і нават на жыцьцё. Рэжым Лукашэнкі можа забраць ва ўдзельніка пратэстаў здароўе, ён можа назаўсёды бясьсьледна зьнікнуць за кратамі турмы, мэдычнай установы або быць жыўцом закапаны”.
(Цыганкоў: ) Вось нават у такіх умовах шмат людзей у Менску выйшла на пратэст. З улікам гэтага – як можна ацаніць пэрспэктыву далейшых пратэстаў?
(Дракахруст: ) “Мне здаецца, што людзей вывела на вуліцу ня столькі абурэньне фальсыфікацыямі, як гэта было ва Ўкраіне, колькі жах ад асэнсаваньня таго, што Лукашэнка – яшчэ на пяць гадоў. І страх перад гэтай пэрспэктывай, страх перад “Лукашэнка назаўсёды” казаўся мацнейшы за ўсе астатнія страхі. Але менавіта гэты пераважна маральны характар пратэсту апошняга тыдня робіць цяжкім нейкі прагноз – ці ён пойдзе на спад, здушаны ня толькі рэпрэсіямі, але і недабразычлівай абыякавасьцю маўклівай большасьці? Ці стане тым нарожным камнем, на якім можна будзе пабудаваць сталую альтэрнатыву?
Я б зьвярнуў увагу, што менавіта на апошняе, гледзячы па ўсім, робіць стаўку Мілінкевіч, калі заклікае да стварэньня руху. Не да новай гарачай вясны, не да працягу акцыяў – гэты тыдзень паказаў іх моц і іх абмежаванасьць – але на выбарах людзі ўбачылі альтэрнатыву, і ў асобе Казуліна, і ў асобе Мілінкевіча. І вось, ня даць гэтай ініцыятыве, гэтай альтэрнатыве, якую стварыла гэтая маса людзей, зноў распусьціцца, зьняверыцца, захаваць гэтую паўсталую падчас выбараў альтэрнатыву, надаць маральнаму пратэсту формы пратэсту палітычнага – сталыя, арганізацыйныя – мне здаецца, у гэтым менавіта бачаць мэту і Казулін, і Мілінкевіч. І ўтрымаць гэта можа яшчэ адзін новы твар гэтай іншай Беларусі, яшчэ адзін твар акрамя Казуліна і Мілінкевіча, і імя гэтаму твару – Кастрычніцкая плошча”.
(Цыганкоў: ) Тое самае пытаньне да Валера Карбалевіча - ці ўдасца апазыцыйным лідэрам ня страціць гэты патэнцыял, гэты настрой, які выявіўся на працягу гэтага пасьлявыбарчага тыдня?
(Карбалевіч: ) “Цяжка сказаць, ці сапраўды гэты патэнцыял ня будзе згублены, але калі разважаць у тэрміналёгіі вашага пытаньня, то гэта былі хутчэй ар’ергардныя баі. Але адначасова яны аказаліся самым моцным актам супраціву апазыцыі за апошнія гады. Яны паказалі сілу апазыцыі. Выбарчая кампанія ўзрушыла, мабілізавала і падштурхнула да дзеяньня актыўную частку пратэстнага электарату. Мінулы паказаў высокі баявы дух апазыцыйнай моладзі, яе самаахвярнасьць, яе гатовасьць да змаганьня. Гэтыя падзеі паказалі, што ў апазыцыйнага электарату існуе свая сыстэма палітычнай камунікацыі, дзякуючы якой можна зьбіраць шматтысячныя мітынгі. Яны таксама паказалі здольнасьць да самаарганізацыі моладзі.
Хачу падкрэсьліць, што ўсё гэта адбывалася ва ўмовах, калі старшыня КДБ фактычна абвясьціў кожнага, хто прыйдзе на плошчу, якому можа пагражаць нават сьмяротнае пакараньне. Ва ўмовах, калі за кратамі апынуліся некалькі сот актывістаў і лідэраў апазыцыі”.
(Цыганкоў: ) Чым можна патлумачыць дзеяньні ўлады 23 і 25 сакавіка. Чатыры дні існаваньня намётавага гарадка ўлады пазьбягалі адкрыта ўжываць сілу, цярпелі існаваньне Плошчы, а потым адбылася начная ліквідацыя намётавага гарадка і нарэшце брутальны, дэманстратыўны гвалт з ужываньнем спэцсродкаў і арыштам Казуліна. Якія матывы маглі мець улады?
(Дракахруст: ) “Ведаеце, я б сказаў пра 25-е... Мне здаецца, што там была маральная праблема, зноў жа – ня ўладаў, бо іх такія праблемы наагул не турбуюць – а апазыцыі. Можна зразумець матывы Казуліна, які заклікаў ісьці на Акрэсьціна – бо сотні людзей пакутуюць за кратамі, і мы, маўляў, ня можам проста паразважаць пра свабоду і дыктатуру і мірна разыйсьціся, бо тады ў межах гэтай лёгікі апазыцыя паказала б сябе слабой і кінула б на волю лёсу тых, хто свабоды пазбаўлены ў самым літаральным сэнсе. Матывы спадара Казуліна маглі б быць і больш прагматычна-палітычнымі, але маглі быць і менавіта такімі. Зразумела, ніхто б ня стаў штурмаваць Акрэсьціна, мэтай быў сымбаль: тыя, хто на волі, памятаюць пра тых, хто за кратамі.
Але другі бок – уладны бок – сымбалі ўспрымае ў зусім канкрэтнай плоскасьці, і наўрад ці беларускія сілавікі забыліся, што год таму менавіта ў гэтыя дні кіргіскія апазыцыянэры ўзялі Бішкек, што падзеі ва ўзбэцкім Андыжане пачаліся менавіта з вызваленьня вязьняў. Мілінкевіч гэты ланцуг пралічыў, а Казулін, магчыма, не. Вось нэрвы ва ўладаў і ня вытрымалі. Увесь тыдзень яны спрабавалі, нават у тую ноч разгону, неяк схаваць рэпрэсіі, рабіць іх цішком. А тут сарваліся, бо я ўпэўнены, што ўваччу ў іх стаяў не рэальны Менск, а Бішкек і Андыжан.
Наступствы цяжка прадказаць, бо з аднаго боку зразумела, што ўлады нанесьлі яшчэ адзін, можа, самы зьнішчальны ўдар па сваёй міжнароднай рэпутацыі, але з другога бку стаў вельмі відавочны раскол паміж натуральнымі лідэрамі, паміж Казуліным і Мілінкевічам”.
(Цыганкоў: ) Валер, вы таксама лічыце, што ва ўладаў ня вытрымалі нэрвы? Або гэты разгон быў загадзя сплянаваны?
(Карбалевіч: ) “У гэтых дзеяньнях улады якраз нічога дзіўнага няма. Улады выкарысталі свой звычайны мэтад, свае звычайныя сродкі барацьбы з апазыцыяй, якія ў Беларусі даўно сталі нормай. На гэтым звыклым фоне незвычайна і дзіўна выглядалі адносна “лібэральныя” паводзіны ўладаў да людзей на Плошчы. Падкрэсьліваю: адносна, бо за межамі Плошчы адбываліся масавыя затрыманьні апазыцыянэраў. Брутальныя дзеяньні 23 і 25 сакавіка – гэта была і помста за той страх, які перажыла кіраўніцтва дзяржавы, калі ў цэнтры Менску зьбіраліся шматтысячныя мітынгі. Гэта таксама помста за той разгул дэмакратыі на Плошчы, які ўлады былі вымушаныя некалькі дзён цярпець. Таксама для ўладаў павінны былі неяк знайсьці пацверджаньне тыя страшылкі, якія запусьціў старшыня КДБ Сухарэнка – пра падрыхтоўку апазыцыі да перавароту, гвалтоўнага захопу ўлады, тэрактаў, праліцьця крыві. Але час ішоў, апазыцыя была на Плошчы, сьпявала танчыла без усялякага гвалту. І вось, падзеі ў Дзень Волі дазволілі ўладам выдаць шэсьце да Акрэсьціна за рэалізацыю таго сцэнару. Адсюль і рэакцыя”.