Сёньня Андрэй Суздальцаў паўторна наведаў аддзел грамадзянства і міграцыі Фрунзенскага райаддзелу міліцыі Менску. Тут яму зноў, як і 17 сакавіка, паведамілі, што пашпартна-візавая служба пачала працэдуру дэпартацыі. Больш за тое, сёньня ў палітоляга забралі дазвол на пражываньне ў Беларусі — як патлумачылі яму ў міліцыі, гэта яшчэ адзін этап працэдуры дэпартацыі:
(Суздальцаў: ) “З прычыны ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь — рашэньне зачыталі, паказалі мне і забралі. Даваць яго ў рукі яны не абавязаныя. А ў пятніцу будзе рашацца пытаньне пра маю высылку зь Беларусі”.
Кіраўнік аддзелу грамадзянства і міграцыі Фрунзенскага райаддзелу міліцыі Сяргей Кавальчук цьвердзіць, што такія складаныя справы так хутка ня робяцца:
(Кавальчук: ) “Рашэньня ня будзе ні сёньня, ні заўтра. Калі гэта будзе зроблена, тады мы Суздальцава зь ім і азнаёмім. Пры жаданьні ён можа абскардзіць яго цягам месяца праз суд”.
Андрэй Суздальцаў тлумачыць такія дзеяньні беларускіх уладаў помстай за артыкулы, прысьвечаныя выбарчай кампаніі ў Беларусі. Акрамя таго, палітоляг займаўся і маніторынгам палітычнай сытуацыі ў Беларусі. На пытаньне, ці будзе ён зьвяртацца па дапамогу ў амбасаду Расеі ў Беларусі, спадар Суздальцаў спачатку паведаміў, што днямі ўжо быў там на прыёме, але сапраўднай падтрымкі не адчуў. Тым ня менш, ён хоча зрабіць яшчэ адну спробу:
(Суздальцаў: ) “Я дапішу матэрыял у амбасаду і занясу заўтра. Карацей, я апынуўся адзінай ахвярай гэтай кампаніі, што ў стылі Расеі”.
У Беларусь Андрэй Суздальцаў прыехаў трынаццаць гадоў таму з Уладзівастоку. У Менску застаюцца ягоная жонка і двое дзяцей — як ён падкрэсьлівае, беларускамоўных.