За апошнія пятнаццаць гадоў у рэгіёне Ўсходняй Эўропы і краінах былога СССР сфармаваліся два гандлёвыя блёкі, цьвердзяць экспэрты Ўсясьветнага банку. Краіны першага блёку (кшталту Польшчы і Чэхіі) больш арыентаваныя на Захад, яны багацейшыя. Краіны другога блёку (Беларусь, Узбэкістан) арыентаваныя на Расею, яны бяднейшыя і ўвогуле болей гандлююць міжсобку.
Беларусь захоўвае вялікую залежнасьць ад гандлю з Расеяй. На думку эканамічнага дарадцы Ўсясьветнага банку Гэры Бродмэна, краіне варта дывэрсыфікаваць свае гандлёвыя кірункі.
(Бродмэн: ) “Беларусі трэба выкарыстоўваць свае перавагі, каб болей павярнуцца да Захаду. Канечне ж, гэта нельга зрабіць за адзін месяц: існуюць цесныя адносіны з Расеяй. Але адзін з рашучых крокаў, якія Беларусі можа зрабіць, гэта далучыцца да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі. Гэта лепей зрабіць разам зь іншымі-краінамі суседзямі, далучыцца да арганізацыі пасьля будзе значна складаней”.
Арыентаванасьць на расейскі рынак нясе для беларускай эканомікі небясьпеку, нагадвае эканамічны экспэрт менскага офісу Ўсясьветнага банку Марына Баканава:
(Баканава: ) “Такая канцэнтрацыя, як 50% экспарту ў Расею, нават калі мы выключым экспарт нафтапрадуктаў, вельмі небясьпечная. Тое, што беларускія тавары сёньня канкурэнтаздольныя на расейскім рынку, ня значыць, што яны будуць канкурэнтаздольныя ў будучыні, бо Расея мае магчымасьць інвэставаць шмат сродкаў у тыя галіны вытворчасьці, якія канкуруюць зь беларускімі вытворцамі. А таксама Расея здольная прыцягнуць болей замежных інвэстыцыяў у такія галіны, як вытворчасьць харчоў. Мы пэўныя, што цяпер Беларусь можа дастаўляць у Расею такія тавары, аднак мы ня пэўныя, што яна зможа гэта рабіць у бліжэйшай будучыні”.
Беларускі рынак застаецца ня надта адкрытым для замежных тавараў, цьвердзяць экспэрты Ўсясьветнага банку. Між тым, рэформы ў сфэры гандлёвых дачыненьняў могуць стымуляваць рэформы ў іншых галінах і прывесьці да станоўчых зрухаў у эканоміцы.