Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца "Гэлапу" абвяргае БТ


Радыё Свабода Раса Алішаўскене, дырэктарка Балтыйскай філіі "Gallup Organization", заявіла ў інтэрвію агенцтву "Балтыйская служба навінаў BNS", што кіраваны ёй цэнтар ня мае аніякага дачыненьня да дадзеных экзыт-полаў, якія дэманстраваліся па беларускім тэлебачаньні.

Яна паведаміла, што глядзела адпаведны сюжэт па БТ. Кіраўнічка балтыйскай філіі "Gallup Organization" падкрэсьліла, што гэты дасьледны цэнтар не рабіў гэтае апытаньне і не зьбіраецца рабіць яго ў будучыні.

(Алішаўскене: ) “Гэта сапраўдная фальшыўка. Быў паказаны нейкі блянк, але ён ня наш. Называлі нашае імя, але з намі гэта нічога агульнага ня мае. Там ужо стаяць нейкія даты, я так разумею, што бачыла па тэлебачаньні, дня выбараў. Гэтая фальшыўка ня мае да нас ніякага дачыненьня”.

Раса Алішаўскене таксама сказала, што ўстанова, якой яна кіруе, не зьбіраецца праводзіць экзыт-полаў падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Яна заявіла, што арганізацыя рыхтуе пратэст.

Гл.таксама • БТ абвінаваціла апазыцыю ў намеры сфальшаваць вынікі экзыт-полаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG