Бабуля Галіна Вабішчэвіч сёньня ў гутарцы з карэспандэнтам “Свабоды” паскардзілася:
“Раней у нас каровы давалі малако, а цяпер яны ўжо ў запуску. Я прыгатую ўнукам ежу, спраўлю гаспадарку. Прыпяку што-небудзь смачненькае. Але няхай бы нам хаця б на два месяцы далі дапамогу на дзяцей. Гэта ж дзеці”.
“Каб я ведала, што яны аддадуць мне дзіця, то на сьнезе б начавала”
Галіна Вабішчэвіч толькі што вярнулася з Расеі. Кажа, што імкнулася вызваліць іншых дзьвюх унучак, найменшай зь якіх няма і паўтара году:
“Дакладна наша малая там. І яна па начах плача. Я куртку брала й шапачку. Спадзявалася: “А раптам!?” Я там плакала й прасіла. А мне кажуць: “Ну, маці, мы разумеем”. Але нічога ахоўнікі тыя не разумеюць. Каб жа я ведала, што яны аддадуць мне дзіця, то на сьнезе там заставалася б. Хаця б тую маленечкую аддалі”.
“У Беларусі некалькі дзясяткаў сэктаў, падобных да той, што ля Пензы”
Расейскую прэсу, якая шмат піша пра добраахвотных пустэльнікаў ля Пензы, даймае цяпер пытаньне: чаму менавіта зь Беларусі так шмат уцекачоў?
Мяркуецца, што ў пячоры дванаццаць нашых землякоў. Яшчэ трое дарослых і столькі ж дзяцей хаваюцца ў доме прапаведніка Пятра Кузьняцова.
Пра сэктанцтва ў Беларусі разважае доктар тэалёгіі Ўладзімер Марціновіч:
“Па радыё неяк Лукашэнка сказаў, што сэктаў у Беларусі няма. Ну, як няма, то няма. Пра сэкты ніхто і нічога не паведамляе. Але цяпер у Беларусі дзейнічаюць каля чатырохсот розных сэктаў. Зь іх некалькі дзясяткаў аналягічныя той, што знаходзіцца цяпер ля Пензы. Паводле ўсіх адпаведных парамэтраў”.
“У выпадку ля Пензы маем апошнюю стадыю небясьпекі”
Што прапануе ў справе вызваленьня пустэльнікаў беларускі спэцыяліст?
“Працаваць, калі яны дайшлі да гэтай стадыі, ужо позна. Трэба было працаваць на раньніх стадыях. У выпадку ля Пензы мы маем апошнюю стадыю небясьпекі, пры якой любое ўзьдзеяньне звонку, будуць гэта дзяржаўныя органы ці журналісты, нанясе толькі шкоду”.
Так мяркуе доктар тэалёгіі Венскага ўнівэрсытэту Ўладзімер Марціновіч. Ён таксама нагадвае, што ў лістападзе 1978 году вялікі рэзананс выклікала масавае самагубства сэкты “Народны храм” у Гаяне; у 1993 годзе — сэкты “Галіна Давіда”, пазьней — сэктаў “Храм Сонца” ды “Нябесная брама”.
У сакавіку 1995 году сэкта “Аум Сынрыкё” зьдзейсьніла тэрарыстычны акт у мэтро гораду Токіё з ужываньнем хімічнае зброі. 17 сакавіка 2000 году на загад лідэркі сэкты “Рух за адраджэньне дзесяці запаведзяў Бога” (Уганда) былі забітыя больш як пяцьсот сэктантаў.
У Пензенскай вобласьці выявілі новых сэктантаў зь Беларусі, 23.11.2007 Дзяржаўная ідэалёгія ня можа задаволіць людзей, 15.11.2007