У “Начных досьледах” мы пагаворым пра пэрспэктывы ў Беларусі крамаў “д’юці-фры”. З 1 сьнежня 2007 году будзе адноўленая іх праца – праўда, тэрмінам толькі на тры месяцы. У нашым апытаньні людзі на гарадзенскіх вуліцах адкажуць, на продаж чаго варта ўвесьці абмежаваньні.
Таксама ў нашым эфіры размова пра шанцы футбольнай зборнай Беларусі ў кваліфікацыйным турніры да чэмпіянату сьвету 2010 году: напярэдадні ў паўднёваафрыканскім Дурбане адбылося лёсаваньне кваліфікацыйных падгрупаў.
У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў раскажа сёньня пра менскі гурт “Мэтэор”, а ў “Начной чытанцы” на гэтым тыдні будуць гучаць фрагмэнты “Лістоў зь лесу” Паўла Севярынца.
Увесь гэты тыдзень у “Начной Свабодзе” – песьні з найнавейшага дыска Зьмітра Вайцюшкевіча “Лірыка”. Дыск, дзе сабраныя 13 песьняў на вершы Генадзя Бураўкіна, будзе прэзэнтавацца 2 сьнежня а 19-й гадзіне ў менскім клюбе “Фартуна” (вул. Смаленская, 15).
Пасьля 23-й гадзіны – “Праскі акцэнт”: кіраўнік рок-гурту “N.R.M.” Лявон Вольскі, філёзаф Валянцін Акудовіч і кіраўнік “Свабоднага тэатру” Мікалай Халезін разважаюць пра вынікі сустрэчы рок-музыкаў з кіраўніком ідэалягічнага аддзелу Адміністрацыі прэзыдэнта Алегам Праляскоўскім; а 23.33 – “Дом літаратара”: хто ёсьць хто ў беларускай літаратуры: круглы стол з удзелам Генадзя Бураўкіна, Ганны Кісьліцынай і Міхася Тычыны.
Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.