Да групы падтрымкі далучыліся палітыкі Павал Севярынец і Вячаслаў Сіўчык, старшыня рэгіянальнай суполкі партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сустаршыня аргкамітэту ў стварэньні партыі Свабоды і прагрэсу Аляксандар Сілкоў, сябра апазыцыі са Шклову Аляксандар Шчарбак.
Ля сьценаў турмы распаўсюджваецца спэцыяльны выпуск газэты “Ня бойцеся!”, у якім асьвятляецца тэма суду над Зьмітром Дашкевічам.
Групу падтрымкі палітвязьня Дашкевіча атачаюць людзі ў цывільным. На пад’езьдзе да турмы выстаўлены пост амапаўцаў.
Як і 6 лістапада, судовае паседжаньне сёньня – закрытае. У калёнію, акрамя адваката Дашкевіча Аляксандра Галіева, прапусьцілі толькі прадстаўнікоў АБСЭ. На суд не пусьцілі й бацьку Зьмітра Вячаслава Дашкевіча. Вячаслаў учора наведаў дэпартамэнт выкананьня пакараньняў, але плёну гэта не дало.
Зьмітру Дашкевічу пагражае яшчэ шэсьць месяцаў зьняволеньня ў дадатак да тых году з паловай, якія яму летась далі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
Працягваецца судовы працэс над З.Дашкевічам, 9.11.2007 Які плён даюць групы падтрымкі палітвязьняў? , 09.11.2007 Хто парушае закон у справе Дашкевіча?, 6.11.2007 Заўтра ў Шклове будуць судзіць Зьмітра Дашкевіча , 5.11.2007